Удмуртыя

рэспубліка Расейскай Фэдэрацыі

Удму́рцкая Рэспу́бліка (па-расейску: Удмуртская Республика, па-ўдмурцку: Удмурт Республика), Удму́ртыя (па-расейску: Удмуртия, па-ўдмурцку: Удмуртия) — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі.

Удмурцкая Рэспубліка
рас. Удмуртская Республика
удм. Удмурт Республика

Сьцяг
Гімн Гімн Удмуртыі
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус Рэспубліка
Уваходзіць у Прыволскую фэдэральную акругу
Адміністрацыйны цэнтар Іжэўск
Улучае 25 раёнаў,
5 гарадоў рэспубліканскага падпарадкаваньня
Найбольшы горад Іжэўск
Іншыя буйныя гарады Іжэўск, Сарапул
Дата ўтварэньня 4 лістапада 1920 (як Воцкая АВ)
1 студзеня 1932 (як Удмурцкая АВ)
28 сьнежня 1934 (як Удмурцкая АССР)
11 кастрычніка 1991 (як Удмурцкая Рэспубліка)
Старшыня Аляксандар Салаўёў
Старшыня ўраду Віктар Савельеў
Афіцыйныя мовы расейская, удмурцкая
Насельніцтва (2013)
1 517 050[1] (31-е месца)
Шчыльнасьць 36,07 чал./км²
Нацыянальны склад расейцы, удмурты
Плошча 42 061 км² км² (57-е месца)
Месцазнаходжаньне Удмурцкай Рэспублікі
Удмурцкая Рэспубліка на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +4
Код ISO 3166-2 RU-UD
Код аўтам. нумароў 18
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Мапа Ўдмуртыі

Плошча — 42,1 тыс. км², што складае 0,25% агульнай плошчы Расейскай Фэдэрацыі. Удмуртыя мяжуе на захадзе і поўначы з Кіраўскай вобласьцю, на ўсходзе — зь Пермскім краем, на поўдні — з Башкартастанам і Татарстанам.

На тэрыторыі рэспублікі працякаюць рэкі Вотка, Кама, Вятка, Чапца,

Колькасьць насельніцтва — 1 517 050 чал. (2014). Шчыльнасьць насельніцтва: 36,07 чал./км², удзельная вага гарадзкога насельніцтва: 65,03%. Нацыянальны склад: расейцы — 62,2%, удмурты — 28,0%, татары — 6,7%.

Буйнейшыя месты: Іжэўск, Сарапул, Глазаў, Воткінск.

Гісторыя

рэдагаваць

Значны ўплыў на даўнейшых удмуртаў аказала ўключэньне іх у Х ст. у склад першага дзяржаўнага ўтварэньня ў Ніжнім Прыкам’і — Волскай Булгарыі. З XIII ст. паўднёвыя ўдмурты знаходзіліся пад уплывам Залатой Арды, а пасьля — Казанскага ханства. Найбуйнейшым рамесным, культавым і адміністрацыйным цэнтрам паўночных удмуртаў, якія захоўвалі самастойнасьць у эпоху сярэднявечча, было гарадзішча Іднакар.

Першыя расейскія паселішчы зьявіліся на р. Вятцы ў ХІІ-ХІІІ стст. Поўнач Удмуртыі стаў часткай ядра Расейскай дзяржавы. Да 1557 г. пасьля ўзяцьця Іванам Жахлівым Казані завяршыўся працэс далучэньня ўдмуртаў да Расейскай дзяржавы.

Да сярэдзіны XVIII ст. насельніцтва Ўдмуртыі займалася пераважна сельскай гаспадаркай і здабычай. У 1756 г. зьявіўся першы завод — Бемыскі медзеплавільны, крыху пазьней жалезаробныя — Пудземскі і Воткінскі (1759 г.), Іжэўскі (1760 г.) і Камбарскі (1761 г.). Імклівы рост прамысловасьць і каляніяльная культура дасягаюць у другой палове XIX у. Адчыняюцца У 1899 г. праз поўнач, а ў пачатку XX стагодзьдзя праз поўдзень Удмуртыі прайшлі чыгункі Перм-Котлас і Казань-Екацерынбург, якія адыгралі значную ролю ў эканамічным разьвіцьці краю.

Да Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 году тэрыторыя Ўдмуртыі ўваходзіла ў склад Казанскай і Вяцкай губэрняў.

Дзякуючы свайму выгоднаму геапалітычнаму становішчу ў XX стагодзьдзі Ўдмуртыя ператварылася ў буйны цэнтар вайскова-прамысловага комплексу СССР і Расеі. У гады ІІ Сусьветнай вайны ў рэспубліку было эвакуявана каля 40 прадпрыемстваў.

Абарончая скіраванасьць прамысловасьці рэгіёну і сёньня шмат у чым вызначаюць гістарычную, сацыяльна-эканамічную і культурную своеасаблівасьць Удмурцкай Рэспублікі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленьне

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Удмуртыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў