Індура

вёска ў Беларусі

Інду́ра[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Індуры. Цэнтар сельсавету Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1360 чалавек. Знаходзіцца за 25 км на поўдзень ад Горадні, на аўтамабільнай дарозе Горадня — Вялікая Бераставіца.

Індура
лац. Indura
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Гарадзенскі
Сельсавет: Індурскі
Вышыня: 142 м н. у. м.
Насельніцтва: 1360 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 152
Паштовы індэкс: 231712
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°25′0″ пн. ш. 23°50′0″ у. д. / 53.41667° пн. ш. 23.83333° у. д. / 53.41667; 23.83333Каардынаты: 53°25′0″ пн. ш. 23°50′0″ у. д. / 53.41667° пн. ш. 23.83333° у. д. / 53.41667; 23.83333
Індура на мапе Беларусі ±
Індура
Індура
Індура
Індура
Індура
Індура
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Індура — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Упершыню Індура ўпамінаецца ў пачатку XVI стагодзьдзя як двор маршалка Яна Давойнавіча, які ў 1522 годзе фундаваў тут драўляны касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, папярэдне ў 1525 годзе заснаваўшы мястэчка.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Індура ўвайшла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У 2-й палове XVI—XVII стагодзьдзях маёнткам валодалі Кішкі, Радзівілы, Пацы, Валовічы, Ісайкоўскія, Млечкі, у XVIII ст. — Агінскія, Салагубы, Масальскія.

У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) у баі каля Індуры швэдзкі генэрал Мэерфэльд атрымаў перамогу над расейска-саксонскім войскам. У 1720 годзе ў мястэчку ў часе кірмашу зьбіраўся дзеля раскладкі падаткаў Літоўскі Ваад[2]. У 1770—1780 гадох тут жыў знакаміты цадзік Хайкель (Хаім) Індурскі, да якога зьязджаліся хасіды з усіх канцоў Вялікага Княства Літоўскага[3].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Індура апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Гарадзенскага павету. Мястэчка знаходзілася ў валоданьні Бжастоўскіх, Казлоўскіх.

На 1833 год у Індуры працавала 8 крамаў[4]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 314 двароў, дзеялі касьцёл, царква, сынагога і 4 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі прыходзкая вучэльня, пошта, фэльчарскі пункт, бровар, 2 вінакурні, 16 майстэрняў, вапнавы завод і 8 корчмаў, праводзіліся таргі ў нядзелі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Індуру занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Індура абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[5]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Індура апынулася ў складзе міжваенннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам сельскай і мескай гмінаў Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва. 4 і 6 сьнежня 1932 году ў мястэчку адбыліся дэманстрацыі сялянаў (каля 300 чал.) супраць падатковай палітыкі ўраду, у падтрымку выступленьняў сялянаў в. Баранава.

У 1939 годзе Індура ўвайшла ў БССР, дзе 1 траўня 1940 году атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стала цэнтрам сельсавету. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да 21 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. 29 сьнежня 1949 году статус паселішча панізілі да вёскі.

На 1995 год у Індуры было 562 двары, на 1997 год — 552. У 2007 годзе вёска атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 559 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 496, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 55, жабракоў 4[6]; 1878 год — 2426 чал., у тым ліку 2200 юдэяў[7]; 1897 год — 2681 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1971 год — 1549 чал.; 1995 год — 1288 чал.[8]; 1997 год — 1574 чал.[9]; 1999 год — 1525 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1360 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Індуры працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова

рэдагаваць

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць
Афіцыйная назва Гістарычная назва
Рагачоўскага вуліца Ваўкавыская вуліца
? Крынкаўская вуліца
? Мяшчанская вуліца
? Сынагогальны пляц

З урбананімічнай спадчыны Індуры да нашага часу гістарычную назву захавала вуліца Гарадзенская. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Аляксандраўская вуліца[10].

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць

На паўночна-заходняй ускраіне Індуры знаходзіцца гарадзішча XI—XIII стагодзьдзяў

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 173.
  2. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 128.
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 202.
  4. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 130.
  5. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  6. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
  7. ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 278.
  8. ^ Князева В., Шаблюк В. Індура // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 486.
  9. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 7. С. 237.
  10. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 28.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць