Валовічы

беларускі шляхецкі род

Валовічы (Vałovičy) — беларускі[1] шляхецкі род гербу «Багорыя».

Валовічы
POL COA Bogoria.svg
Герб «Багорыя»
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае

Пачынальнік роду — Ходка (Ходзька, Хведар), які ў першай палове 15 стагодзьдзя жыў у Гарадзенскім павеце. Упершыню Валовічам названы Грынька Ходкавіч у грамаце 1499.

Сьпярша вызнавалі праваслаўе, у 16 стагодзьдзі шмат хто прыняў кальвінізм, аднак у канцы таго ж стагодзьдзя перайшлі ў каталіцтва. Тады ж род падзяліўся на некалькі галінаў, адна зь якіх у 1798—1900 мела графскі тытул (згасла)[2].

Па падзелах Рэчы Паспалітай новыя расейскія ўлады занесьлі галіны роду ў VI і I часткі РК Менскае, Магілёўскае, Гарадзенскае й Ковенскае губэрняў[3].

РадаводРэдагаваць

 
Юры (?) Валовіч, гравюра XVII ст.

Ходка (Хведар; ?—?)

  1. Грынька (? — пасьля 1503), гараднічы гарадзенскі
    1. Іван (? — пасьля 1547), канюшы троцкі
    2. Лука (?—?), ключнік гарадзенскі
    3. Рыгор (? — пачатак 1586), староста слонімскі, кашталян наваградзкі
    4. Багдан (? — 14 красавіка 1539), войскі гарадзенскі
      1. Астафей (каля 1520—1587), падканцлер вялікі літоўскі; ж. — Фядора Сапяжанка
        1. Рэгіна
      2. Рыгор (?—1577), ваявода смаленскі
        1. Геранім (?—1636), падканцлер вялікі літоўскі; ж. — да 1608 Альжбета з Гаслаўскіх
          1. Тэкля Ганна
        2. Андрэй (?—1614), староста жамойцкі
        3. Павал, староста гарадзенскі

Іншыя вядомыя прадстаўнікі роду:

ГалерэяРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ А. П. Грыцкевіч. Валовічы // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 209.
  2. ^ Анатоль Грыцкевіч. Валовічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 383.
  3. ^ Воловичи // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.

ЛітаратураРэдагаваць