Масальскія
Масальскія (Masalskija) — княскі род гербу ўласнага «Масальскі»; нашчадкі Рурыка (адгалінаваньне чарнігаўскіх князёў).
![]() Герб «Масальскі» | |
Краіна паходжаньня | Карачаўскае княства |
---|---|
Тытул | князі |
Прызнаныя ў | Вялікае Княства Літоўскае, Расейская імпэрыя |
ПаходжаньнеРэдагаваць
Сьвятаслаў Цітавіч Карачаўскі ў шлюбе з князёўнай Фядораю, дачкой вялікага князя літоўскага Альгерда, меў 7 сыноў і дачку. Адзін зь іх — Юры — у канцы XIV ст. атрымаў ува ўдзел частку Карачаўскага княства зь местам Масальск. Ягоныя сыны Васіль, Уладзімер і Сямён супольна валодалі Масальскім княствам, якое ў 1492 захапіў маскоўскі гаспадар Іван III[1].
Найбольш вядомыя прадстаўнікіРэдагаваць
- Аляксандар Масальскі (?—1645) — ваявода менскі
- Міхал Юзэф Масальскі (каля 1700 — 1768) — польны і вялікі гетман літоўскі
- Ігнаці Якуб Масальскі (1727—1794) — біскуп віленскі
ГалерэяРэдагаваць
- Іканаграфія роду Масальскіх
Юзэфа Масальская (з Радзівілаў)
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Масальскія // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 2. С. 275.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Масальскія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў