Індурка
рака ў Беларусі
(Перанакіравана з «Індура (рака)»)
Інду́рка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Сьвіслачы (басэйн Нёману). Цячэ ў Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Даўжыня 20 км. Плошча вадазбору 85 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4‰.
Індурка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Старадубавай |
Вусьце | Сьвіслач |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гарадзенскі раён |
Даўжыня | 20 км |
Плошча басэйну | 85 км² |
Нахіл воднай паверхні | 3,4 ‰ |
На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Індура.
Пачынаецца каля вёскі Старадубавай на схілах Гарадзенскага ўзвышша, упадае ў Сьвіслач на ўсходзе ад вёскі Баброўнікаў. На працягу 3,8 км мае каналізаванае рэчышча (ад вёскі Луцкаўлянаў да вёскі Рагачоў). Каля вёскі Луцкаўлянаў стварылі сажалку (плошча 0,34 км²)[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 185.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1