Міхаіл Круг
расейскі сьпявак, кампазытар
Міхаіл Уладзімеравіч Круг (Вараб’ёў; 7 красавіка 1962 — 1 ліпеня 2002 , Цвер) — расейскі сьпявак.
Міхаіл Круг | |
па-расейску: Михаил Владимирович Воробьёв | |
Дата нараджэньня | 7 красавіка 1962 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1 ліпеня 2002 (40 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Занятак | паэт, сьпявак, кампазытар, аўтар-кампазытар, аўтар-выканаўца, клявішнік, гітарыст |
Псэўданімы | Михаил Круг[1] |
Жанры | расейскі шансон[d] і аўтарская песьня[d] |
Вакал | барытон |
Інструмэнты | гітара, сынтэзатар і голас[d] |
Псэўданімы | Михаил Круг[1] |
Біяграфія
рэдагавацьПершы свой альбом «Цьвярскія вуліцы» запісаў на студыі «Цьвер», потым быў запісаны другі альбом «Каця» і трэці альбом бяз назвы.
27 сакавіка 1998 года стаў ляўрэатам прэміі «Авацыя» ў намінацыі "Рускі Шансон".
Зняты ў 1994 годзе дакумэнтальны фільм «Бард Міхаіл Круг» быў паказаны па канале «Культура» толькі ў 1999 годзе.
У 2000 годзе выканаў ролю крымінальнага аўтарытэту ў фільме "Красавік" (рэж. Канстанцін Мурзенка).
У ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня 2002 года забіты (застрэлены) у сваёй хаце ў Цьвяры.
Дыскаграфія
рэдагаваць- Уладзімерскі цэнтрал
- Жывая струна
- Жыган-лімон
- Жыганскія песьні
- Зялёны пракурор
- Лірыка
- Лепшыя песні
- МАДАМ
- Мышка
- Дзецюкі
- Перакрыжаваньне
- Пасьля трэцяй ходкі
- Ружа
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Тарасова И. Михаил Круг играл в хоккей, писал песни по ночам и никогда не выступал в «Лазурном» (рас.) // Комсомольская правда — Комсомольская правда, 2017. — ISSN 0233-433X; 1563-6372
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |