Кежмарак

места ў Славаччыне

Ке́жмарак (па-славацку: Kežmarok, па-нямецку: Kesmark/Käsmark, па-вугорску: Késmárk) — горад ва ўсходняй Славаччыне на рацэ Попрад паміж Высокімі Татрамі і Левочскімі Вэрхамі. Цэнтар Сьпіскай вобласьці Прэшаўскага краю. Насельніцтва каля 17 000 чалавек.

Кежмарак
славац. Kežmarok
Герб Кежмарку Сьцяг Кежмарку
Дата заснаваньня: 1251
Краіна: Славаччына
Край: Прашаўскі
Раён: Кежмарак
Плошча:
  • 24,83 км²
Вышыня: 626 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 052
Паштовы індэкс: 060 01
Нумарны знак: KK
Геаграфічныя каардынаты: 49°8′18″ пн. ш. 20°25′45″ у. д. / 49.13833° пн. ш. 20.42917° у. д. / 49.13833; 20.42917Каардынаты: 49°8′18″ пн. ш. 20°25′45″ у. д. / 49.13833° пн. ш. 20.42917° у. д. / 49.13833; 20.42917
Кежмарак на мапе Славаччыны
Кежмарак
Кежмарак
Кежмарак
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.kezmarok.sk

Гісторыя

рэдагаваць

Кежмарак паўстаў у XIII ст. аб’яднаньнем трох блізкіх паселішчаў — славацкіх рыбакоў, нямецкіх каляністаў і каралеўскіх мытных вартавых. Упершыню згадваецца ў 1251 годзе ў лісьце караля Бэлы IV як «Villa (Saxonum apud Ecclesiam) Sancte Elisabeth». Гарадзкія правы Кежмарак атрымаў у 1269 годзе і атрымаў права арганізаваць уласны сырны рынак (па-нямецку «Käsemarkt» — «сырны рынак»).

У Кежмарку ўвесну 1410 году, падчас Вялікай вайны, адбываліся перамовы вялікага князя літоўскага Вітаўта з каралём Жыгімонтам. 6 красавіка крыжакі зьдзейсьнілі спробу забойства Вітаўта, падпаліўшы тую частку места, дзе ён разьмясьціўся. У пажары аддзел наймітаў напаў на двор князя, але ахова здолела адбіцца[2].

25 красавіка 1433 году горад быў значна пашкоджаны гусіцкім нападам. Пасьля 1440 году ў Кежмарку засядаў граф Сьпіша. У XV стагодзьдзі (потым яшчэ раз у 1655 годзе) зрабіўся вольным каралеўскім горадам. У пачатку XVI стагодзьдзя горад адзінагалосна прыняў лютэранства. У сярэднявеччы Кежмарак быў багатым гандлёвым і рамесным горадам.

Кежмарк быў цьвердзю магутнага роду Цёкалі (Thököly).

У 1918 году група кежмарскіх славакаў абвясьціла незалежную Славацкую рэспубліку.

Да Другой сусьветнай вайны ў Кежмарку пражывала вялікая колькасьць этнічных немцаў (глядзіце карпацкія немцы). Таксама была вялікая габрэйская абшчына. Падчас вайны пад пратэкцыяй першае Славацкае рэспублікі блізу 3000 габрэяў былі дэпартаваныя ў нямецкія лягеры сьмерці. Усе немцы пакінулі места ў 1944 годзе пры набліжэньні Чырвонае арміі.

У 1950 годзе Кежмарак быў абвешчаны архітэктурным запаведнікам.

Насельніцтва

рэдагаваць

Паводле перапісу 2001 году ў горадзе налічваліся 17 383 жыхары. 95,21% зь іх славакі, 1,59% цыганы, 0,83% чэхі і 0,43% немцы[3]. Па веравызнаньні 77,50% рыма-каталікі, 10,98% без рэлігійнае прыналежнасьці, 4,83% лютаране і 2,63% грэка-каталікі[3].

Гарады-пабрацімы[4]

рэдагаваць

Славутыя ўраджэнцы

рэдагаваць
  1. ^ http://pop-stat.mashke.org/slovakia-cities.htm
  2. ^ Каляндар-2010 «600 год перамогі пад Грунвальдам» / Аўтар-укладальнік Дудар А. Г. — УП «Арэх». — 100 ас.
  3. ^ а б Municipal Statistics (анг.). Statistical Office of the Slovak republic. Праверана 15 сьнежня 2007 г.
  4. ^ Oficiálne stránky mesta Kežmarok (славацк.). kezmarok.sk. Праверана 8 лютага 2010 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць