Уладзімер Валчкоў

беларускі тэнісіст

Уладзімер Мікалаевіч Валчкоў (нарадзіўся 7 красавіка 1978 у Менску) — беларускі прафэсійны тэнісіст. Стаў прафэсіяналам у 1995 годзе.

Уладзімер Валчкоў
Краіна Беларусь
Пражывае ў Менск, Беларусь
Нарадзіўся 7 красавіка 1978
Менск, БССР
Рост 1,8 м
Вага 76 кг
Пачатак кар’еры 1995
Канец кар’еры 2008
Працоўная рука правая, бэк-хэнд абодвума
Прызавыя грошы $1 309 401
Адзіночны разрад
Матчаў 67—87
Тытулаў 0
Найвышэйшы рэйтынг 25 (30 красавіка 2001)
Турніры Вялікага шлему
Аўстралія 2 раўнд (2002)
Францыя 2 раўнд (2004)
Ўімбэлдан Паўфінал (2000)
ЗША 2 раўнд (2001)
Парны разрад
Матчаў 36-43
Тытулаў 1
Найвышэйшы рэйтынг 71 (9 чэрвеня 2003)
Уладзімер Валчкоў у Вікісховішчы

Асабліва яркімі атрымліваюцца ў Уладзімера выступы ў Кубку Дэвіса за каманду Беларусі, у якой ён доўгія гады гуляе разам з Максам Мірным.

Пераможца юніёрскага Ўімблдона 1996 у адзіночным разрадзе (у фінале перамог харвата Івана Любічыча зь лікам 3-6 6-2 6-3).

Вышэйшае дасягненьне ў турнірах Вялікага Шлема — паўфінал на Ўімблдоне ў 2000 годзе, пасьля чаго Валчкоў атрымаў ад брытанскай прэсы мянушку «Владыятар» (па аналёгіі з галоўным героем фільма Рыдлі Скота «Глядыятар», які выйшаў на экраны незадоўга да пачатку турніру).

У верасьні 2002 году ў Ташкенце Валчкоў адзіны раз дайшоў да фіналу турніру ATP, дзе саступіў Яўгену Кафельнікаву у 2 сэтах. Для Кафельнікава тая турнірная перамога стала апошняй у кар’еры ў адзіночным разрадзе.

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2000 і 2004 гадоў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць