Дразды (гурт)

беларускі музычны гурт

«Дразды» — беларускі гурт.

Дразды (гурт)
Інфармацыя
Гады2005—
Жанр(ы)поп-музыка

Мінуўшчына рэдагаваць

Заснаваны ў 2005 року студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Віталём Карпанавым і Ільлём Нямыткам. У тым жа року ў Кіеве выйшаў дэбютны альбом «Прилетели» (па-беларуску: Прыляцелі). Пачыналі з выключна расейскамоўнай творчасьці. У 2013 року выканалі першую беларускую песьню «Каханая дзяўчына»[1], напісаную яшчэ ў школьныя часы для гурта Віталя Карпанава «ГБС» (Героі будучага стагодзьдзя)[2].

Шмат гастралюе па беларускіх мястэчках, выконвае патрыятычныя сьпевы, падтрымлівае дзейную ўладу[3][4].

Склад рэдагаваць

  • Віталь Карпанаў (сьпеў, балалайка)
  • Ільля Нямыцька (баян)
  • Андрэй Маўрын (бубны)
  • Сяргей Кісялёў (бас-гітара)

Былыя ўдзельнікі рэдагаваць

  • Хведар Гурвіч (пэркусія)
  • Алег Івановіч (гітара)
  • Максім Восіпаў (гітара)

Дыскаграфія рэдагаваць

  • „Прилетели“ (2005)
  • „Любовник-герой“ (2008)
  • „Три рубля“ (2012)
  • „Счастье“ (2014)
  • „Не танцую“ (2020)
  • „Всё будет ОК! Новогодние песни“ (2020)
  • „Концерт в Друзьях“ (2021)
  • Хачу дамоў“ (2023)
  • Беларусь, ты — мая!“ (2023)

Прэміі і ўзнагароды рэдагаваць

  • 3-е месца і прыз глядацкіх сымпатый музычнага конкурсу «5 звёзд» (2005, Сочы, Расея)
  • Прэмія ўраду Рэспублікі Беларусі за песьню і кліп «Увезу в деревню» (2015)

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Віталь Карпанаў: „Жыве беларуская вёска!“ (прэм’ера) TuzinFM Праверана 10 кастрычніка 2023 г.
  2. ^ Зуева, Надзея (23 сьнежня 2022) Віталь Карпанаў: Ніколі не саромеўся, што я зь вёскі Сямейная газэта. ЗьвяздаПраверана 10 кастрычніка 2023 г.
  3. ^ Канцэрт пры царкве, пры касьцёле. Гурт „Дразды“ пачалі запрашаць на рэлігійныя мерапрыемствы Соцыюм. Katolik.life (20 ліпеня 2023). Праверана 10 кастрычніка 2023 г.
  4. ^ Чугун, Сямён (2 верасьня 2023) Дык пра што сьпяваюць „Дразды“ і чым зацікавілі прапагандыстаў?. БелсатПраверана 10 кастрычніка 2023 г.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць