Янаш Кадар
Янаш Кадар (па-вугорску: Kádár János; 26 траўня 1912, Фіумэ, Трансьляйтанія, Аўстра-Вугоршчына — 6 ліпеня 1989, Будапэшт, Вугорская народная рэспубліка) — вугорскі дзяржаўны дзяяч, кіраўнік сацыялістычнай Вугоршчыны (1956—1988). Аўтар памяркоўна-лібэральных эканамічных рэформаў. Герой Савецкага Саюзу.
Янаш Кадар | |
па-вугорску: Kádár János | |
4 лістапада 1945 — 1947 | |
4 лістапада 1956 — 28 студзеня 1958 | |
Папярэднік | Імрэ Надзь |
Наступнік | Ферэнц Мюніх[d] |
13 верасьня 1961 — 30 чэрвеня 1965 | |
Папярэднік | Ферэнц Мюніх[d] |
Наступнік | Gyula Kállai[d] |
29 чэрвеня 1957 — 8 траўня 1989 | |
2 красавіка 1945 — 3 лістапада 1945 | |
1947 — 20 красавіка 1951 | |
1953 — 6 ліпеня 1989 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
26 траўня 1912[1][2][3][…] |
Памёр: |
6 ліпеня 1989[1][2][3][…] (77 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Марыя Тамашка[d] |
Узнагароды: | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьМаці — служанка славацка-вугорскага паходжаньня Борбала Чэрманэк, бацька — жаўнер Янаш Крэцынгер. Нарадзіўся ў вольным месьце Фіумэ (цяпер харвацкая Рыека). Паводле тамтэйшых законаў быў зарэгістраваны пад італьянскім імем Джавані Чэрманэк.
У 1918 у шасьцігадовым веку пераехаў з маці ў Будапэшт. Як найлепшы вучань клясу ў пачатковай народнай школе атрымаў права бясплатна навучацца ў вучэльні, аднак з 14 гадоў быў вымушаны пакінуць школу. Быў падсобным работнікам, мэханікам у друкарні. У юнацтве захапляўся кнігамі, шахамі і футболам. У 16-гадовым веку Янаш Чэрманэк перамог на адкрытым шахавым турніры, праведзеным камуністычным прафсаюзам цырульнікаў, і быў узнагароджаны вугорскім перакладам кнігі Фрыдрыха Энгельса «Анты-Дурынг», якая, паводле ягонага ўласнага прызнаньня, зрабіла яго стыхійным марксістам і нават «зьмяніла спосаб мысьленьня».
Перакананы сталініст, Чэрманэк на прапанову мясцовага жыда Янаша Фэнакеля ўступіў у 1931 року ў «грамаду імя Сьвярдлова» — забароненую камсамольскую арганізацыю нелегальнай Кампартыі Вугоршчыны, дзе атрымаў падпольную мянушку Барна («Шатэн»). Наступны псэўданім Чэрманэка — Кадар («Бондар») — у 1945 афіцыйна стаў ягоным прозьвішчам. У лістападзе 1931 ён застаўся адным з так званых «пяцісот сьмелых» — сябраў нелегальнай сталінісцкай Кампартыі.
За прыналежнасьць да забароненай у Вугоршчыне партыі Янаш Кадар неаднакроць быў затрыманы. У 1933 асуджаны на два гады зьняволеньня. У турме абвясьціў галадоўку, за што быў пераведзены ў турму строгага рэжыму ў Сэгед, дзе сустрэў свайго будучага палітычнага суперніка Мацяша Ракашы. Тады ж Кадар здрадзіў радыкальнаму камуністычнаму руху, уступіўшы ў 1935 у Сацыял-дэмакратычную партыю.
У Другую сусьветную вайну фармальна быў удзельнікам «руху супраціву» ў Чэхаславаччыне. У 1942 року ўведзены з склад Цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Вугоршчыны, у 1943 абраны ягоным сакратаром.
У красавіку 1944 року ўцёк у Сэрбію, дзе быў арыштаваны за дэзэртырства. У лістападзе таго ж году зноў уцёк. Званьне Героя Савецкага Саюзу атрымаў шмат пазьней, у 1960-х, калі камуністычная прапаганда вырашыла стварыць зь яго вобраз змагара з нацызмам.
Пасьля акупацыі Вугоршчыны савецкімі войскамі агент НКУС Кадар абраны дэпутатам Часовага Нацыянальнага сходу, а таксама сябрам Палітбюро ЦК Вугорскай камуністычнай партыі, а ў 1946 — намесьнікам Генэральнага сакратара ЦК ВКП. У жніўні 1948 стаў міністрам унутраных справаў. У гэты час Янаш Кадар падтрымліваў сталінісцкую мадэль дзяржавы, справакаваў арышт Ласла Райка, абвінавачанага ў тытаізьме і антысавецкай дзейнасьці.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г Janos Kadar // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б в г János Kádár // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б в г János Kádár // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ^ а б Кадар Янош // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
Літаратура
рэдагаваць- Gyurkó László: Arcképvázlat történelmi háttérrel (Magvető, 1982)
- Huszár Tibor: Kádár János politikai életrajza 1-2. köt. (Szabad Tér — Kossuth, Bp.}- 2001—2003)
- Huszár Tibor: Kádár. A hatalom évei, 1956—1989 (Corvina Kiadó, Budapest, 2006)}- ISBN 963-135-469-5
- Moldova György: Kádár János 1-2., (Urbis Kiadó, Budapest, 2006)
- Kornis Mihály: Kádár János utolsó beszéde, (Kalligram, 2006)
- Roger Gough: Kádár János, a jó elvtárs? (JLX Kiadó, Budapest, 2006)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- „Героі краіны“ (рас.)
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |