Ільля Курган
Ільля́ Льво́віч Курга́н, сапраўднае прозьвішча Эйдэльма́н (26 траўня 1926, Барысаў, Барысаўская акруга, БССР, СССР — 21 жніўня 2019) — беларускі тэатральны актор, пэдагог, дыктар. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1968).
Ільля Курган | |
Дата нараджэньня | 26 траўня 1926 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 21 жніўня 2019 (93 гады) |
Месца вучобы | |
Занятак | актор |
Месца працы | |
Узнагароды |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Курган (неадназначнасьць).
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў Барысаве, у 1934 року сям’я пераехала ў Менск, дзе Ільля Курган скончыў школу № 5. Меў трох братоў.
У нямецка-савецкую вайну працаваў у Самаркандзе, навучаўся ў інстытуце інжынэраў марскога флёту, пасьля паступіў у чыгуначны тэхнікум, падпрацоўваючы ў майстэрні пры чыгунцы. У Ташкенце працаваў рэзчыкам мэталу на паравозарамонтным заводзе.
У 1945 року паступіў у Менскі тэатральны інстытут на акторскі факультэт (курс народнага артыста БССР Еўсьцігнея Міровіча). Скончыў у 1949 року і 1 лістапада прыняты праз конкурс у дыктары Беларускага радыё. З 1950 року пачаў карыстацца псэўданімам Ільля Курган (паводле дзявочага прозьвішча маці Хасі Аронаўны), а ў 1969 року афіцыйна зьмяніў прозьвішча.
Працаваў дыктарам радыё да 1990 року. З 1959 выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (з 1992 — прафэсар катэдры сцэнічнай мовы), з 1995 — таксама і ў Беларускім унівэрсытэце культуры.
Творчасьць
рэдагавацьЯгонае майстэрства выявілася ў радыёпастановах «Прымакі» Я. Купалы, «Паляўнічае шчасьце» Э. Самуйлёнка, «Сьцяг брыгады» А. Куляшова, «Незабыўныя дні» М. Лынькова, у шматсэрыйным радыёспэктаклі «Доктар Русель» У. Дзюбы.
Сярод запісаў: на радыё — «Скіп’ёўскі лес» К. Чорнага (1995), «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча (1997), на грампласьцінках — паэмы «Курган» Я. Купалы, «Новая зямля» і «Сымон-музыка» (урыўкі) Я. Коласа, «Мужнасьць» і «Летні дзень» (урыўкі) П. Глебкі, «Дзясяты падмурак» П. Труса, вершы М. Багдановіча, П. Броўкі.
Узнагароды
рэдагаваць- Заслужаны артыст БССР (сьнежань 1968) — за высокія дасягненьні ў дзейнасьці.
Сям’я
рэдагавацьЖонка Ірына Андрэева — акторка ТЮГу, рэжысэрка музычнай рэдакцыі Беларускага радыё. Зь ёй мелі двух сыноў — Уладзімера і Сяргея.
Брат Аркадзь — заслужаны трэнэр БССР па тэнісе; Ёсіф — інжынэр-будаўнік; Даніл загінуў у Менскім гета.
Літаратура
рэдагаваць- Іванаўская В. С. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Рыцарь микрофона: Илья Курган о своих пунктиках, «минах» в текстах и ошибках современных артистов (рас.)
- Заслужаныя Эйдэльманы рэспублікі (рас.)
- «Я Курган, про меня ещё Янка Купала писал». Легендарный диктор — про старость, культуру и шутки (рас.)
- Камэртон. Дыктар Беларускага радыё Ільля Курган на YouTube