Франсіска Мэдына Люна

гішпанскі футбаліст

Франсіска Мэдына Люна (па-гішпанску: Francisco Medina Luna), больш вядомы як Піці (па-гішпанску: Piti; нарадзіўся 26 траўня 1981 году, Рэўс, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст, нападнік.

Піці
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 траўня 1981(1981-05-26)[1][2] (43 гады)
Рост 174 см
Вага 69 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2002
2002—2003
2003—2004
2004—2005
2005—2006
2005—2006
2006—2008
2007
2008—2013
2013—2016
2016—2017
2017
2017—2018
2018—2019
2019
2019—2020
2020—2021
2021—
Навэльда
Тарэга
Рэўс Дэпортыю
Рэал 2 Сарагоса
Сарагоса
Мурсія (арэнда)
Эркулес
Раё Вальекана (арэнда)
Раё Вальекана
Гранада
Раё Вальекана
АЭЛ Лімасол
Лямія
АЭЛ Лярыса
Лямія
Джамшэдпур
Пінта
Лямія
17 (0)
0 (0)
36 (23)
27 (11)
3 (0)
29 (8)
21 (2)
4 (0)
197 (52)
67 (8)
15 (0)
17 (5)
27 (5)
15 (0)
10 (2)
6 (1)
0 (0)
9 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Піці ў 2004 годзе, гуляючы ў асноўным у аматарскіх лігах, падпісаў кантракт з «Сарагосай». Клюб з Сарагосы заўважыў гульца, калі той забіў 23 галы за свой клюб «Рэўс Дэпортыю» ў Тэрсэры. Падчас свайго знаходжаньня ў новым клюбе Піці, у асноўным, праводзіў матчы за другую каманду клюбу, зьявіўшыся толькі ў трох гульнях Ля Лігі на агульную колькасьць у 37 хвілінаў. Сэзон 2005—2006 гадоў гулец правёў у арэндзе ў клюбе «Мурсія», які выступаў у Сэгундзе.

Улетку 2006 году, Піці далучыўся да клюбу «Эркулес», які гуляў у Сэгундзе. У студзені наступнага году Франсіска перайшоў на правах арэнды ў склад мадрыдзкага клюбу «Раё Вальекана», які прадстаўляў лігу больш ніжэйшую. У мадрыдзкім клюбе кар’ера гульца рэзка пайшла на ўздым. У сэзоне 2007—2008 гадоў гулец забіў 7 мячоў у 21 сустрэчы, дапамогшы клюбу вярнуцца ў Сэгунду. У наступных сэзонах другога дывізыёну Піці стаў значным нападнікам клюбу.

  1. ^ а б в Piti // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Francisco Medina Luna // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць