Францішак Палацкі
Франці́шак Па́лацкі (па-чэску: František Palacký; 14 чэрвеня 1798, Годславіцэ, Маравія — 26 траўня 1876, Прага) — чэскі гісторык, літаратар, палітык і грамадзкі дзеяч.

Часта мянуецца «бацькам чэскай гістарыяграфіі». Найвышэйшае дасягненьне — «Гісторыя народу чэскага ў Чэхіі і Маравіі» ў 5 тамах (нямецкае выданьне — 1836—1876, чэскае выданьне — 1848—1876). Даведзеная да 1526 году. Як гістарыёграф прыналежыў да рамантычнай традыцыі.
Палацкі быў першым загадчыкам гістарычнага аддзелу Нацыянальнага музэю (1818—1841), з 1827 году па яго ініцыятыве музэй пачаў навуковыя публікацыі на чэскай мове.
Як палітык — прыхільнік і адзін з творцаў канцэпцыі аўстраславізму. Удзельнік рэвалюцыі 1848—1849 гадоў. Крах плянаў фэдэралістаў і імпрэза рэакцыі прымусілі яго ў 1852 годзе пакінуць палітыку.
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
Францішак Палацкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў