Мікалай Цытовіч (навуковец)

Мікала́й Алякса́ндравіч Цыто́віч (26 траўня 1900; в. Мхінічы, Чэрыкаўскі павет[3],[4] (паводле іншых зьвестак в. Бель Крычаўскага павету[5]), Магілёўская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Краснапольскі раён Магілёўскай вобласьці — 26 красавіка 1984) — навуковец у галіне мэханікі грунтоў і інжынернай геалёгіі; заснавальнік інжынернага мерзлатазнаўства (геакрыялёгіі) і геамэханікі. Герой Сацыялістычнай Працы (1980), Заслужаны дзеяч навукі й тэхнікі Расеі (1960), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952), член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1943).

Мікалай Цытовіч
Дата нараджэньня 13 (26) траўня 1900[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 26 красавіка 1984(1984-04-26)[1] (83 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак навуковец па вывучэньні Зямлі, прафэсар унівэрсытэту, геоляг
Навуковая сфэра мэханіка грунтоў[d], rock mechanics[d][2] і геалёгія[2]
Месца працы
Сябра ў Акадэмія навук СССР[d]
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук[d]
Дзеці Vadim Nikolaevič Cytovič[d]
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Чырвонай Зоркі ордэн «Знак Пашаны» мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Сталінская прэмія Заслужаны дзяяч навукі і тэхнікі РСФСР
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Цытовіч.

Біяграфія

рэдагаваць

Скончыў Петраградзкі інстытут грамадзянскіх інжынераў (1927). Абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Распределение напряжений в грунтах при действии местной неравномерной нагрузки» (1931), доктарскую — «Вопросы механики грунтов в инженерной практике» (1940). Працаваў прафэсарам Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кіраваў лябараторыяй фізыкі й мэханікі мёрзлых грунтоў інстытута мерзлатазнаўства Акадэміі навук СССР, дырэктарам Якуцкага філіяла Сібірскага адзьдзяленьня АН СССР.

Прымаў удзел у будаўніцтве Ангарскай, Куйбышаўскай (цяпер Самарскай), Валгаградзкай і Вілюйскай ГЭС.

Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна (1953, 1970, 1980), двума ордэнамі Чырвонай Зоркі (1945), ордэнам «Знак Пашаны» (1952)

Літаратура

рэдагаваць