Дмахо́ўскі Ге́нрых (Генрык Дмухоўскі; 26 кастрычніка 1810 — 26 траўня 1863) — скульптар і палітычны дзяяч. Вядомы таксама як Генры Д. Сандэрс.

Генрых Дмахоўскі

лац. Hienryk Dmachoŭski
Род дзейнасьці скульптар і палітычны дзяяч
Дата нараджэньня 26 кастрычніка 1810(1810-10-26)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 26 траўня 1863(1863-05-26) (52 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці загінуў у баі[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак скульптар
Сябра ў Віленская археалягічная камісія
Бацька Міхал Дмахоўскі[d]
Узнагароды
крыж Незалежнасьці зь мячамі

Біяграфія

рэдагаваць

Па сканчэньні прыродазнаўчага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту далучыўся да паўстанцаў у Рэчы Паспалітай, а па паразе паўстаньня эміграваў у Францыю.

19 сакавіка 1833 году ў складзе паўстанцкіх сіл распачаў партызанскія дзеяньні на мяжы Расейскай імпэрыі. Паўстаньне правалілася, Дмахоўскі мусіў адступіць на Палесьсе, а потым на Валынь. Адтуль ён перабраўся ў Галіцыю (на тэрыторыю Аўстрыйскай імпэрыі). Аўстрыйскія ўлады арыштавалі Дмахоўскага. Суд прыгаварыў яго да зьняволеньня ў крэпасьці Куфтайн. Генрых адбыў у ёй з 1834 да 1841 году. Па вызваленьні з турмы Дмахоўскі накіроўваецца ў Францыю і вучыцца ў мастацкай школе, наведвае майстэрні вядучых скульптараў.

У 1846 годзе бярэ ўдзел ў вулічных баях у Львове. У 1852 годзе ён апынаецца ў Злучаных Штатах Амэрыкі пад імем Генры Д. Сандэрс. Для будынка кангрэсу (у Вашынгтоне) ён стварае бюсты Джорджа Вашынгтона, Томаса Джэфэрсана, Бенджаміна Франкліна, Тадэвуша Касьцюшкі. Гэтыя бюсты і сёньня ўпрыгожваюць памяшканьне Кангрэсу ЗША.

У гэты час ён робіць мэдальён з сылюэтамі пакараных сьмерцю дзекабрыстаў, бюст Л. Кошута, скульптурную групу «Гарыбальдзі з воінамі». Але лёс не пашкадаваў яго сям’ю — паміраюць жонка і дзеці. Пахаваны яны ў Філядэльфіі, дзе над магіламі асірацелы Генрых паставіў помнік, выкананы са сьнежна-белага мармуру.

Па сьмерці родных, у траўні 1861 году (4 гады цягнулася бюракратычная валакіта — пакуль яму далі дазвол вярнуцца) Генрых Дмахоўскі адкрывае скульптурнае атэлье ў Вільні. Сярод найлепшых твораў, зробленых у гэты час, — мадэль надмагільнага помніка Барбары Радзівіл, фігура сьвятога Ўладзіслава для віленскай катэдры, помнік Уладзіслава Сыракомлі. Ягоны талент і веды атрымоўваюць прызнаньне, грамадзтва абірае правадзейным чальцом Віленскай археалягічнай камісіі.

У часе паўстаньня 1863—1864 гадоў Дмахоўскі стаў паўстанцкім камісарам Дзісенскага павету. Ён загінуў 26 траўня 1863 году каля фальварку Парэчча пад Докшыцамі ў адным зь першых баёў з расейскімі войскамі. Пахаваны на старажытных могілках каля аднайменнай вёскі (цяпер — Бірулі Докшыцкага раёну).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць