Лілія Ўласава
Лілія Ўладзімераўна Ўласава (нар. 26 траўня 1953) — беларуская правазнаўца, палітычны вязень.
Лілія Ўласава | |
Дата нараджэньня | 26 траўня 1953 (71 год) |
---|---|
Месца вучобы | |
Занятак | адвакатка |
Сябра ў | Каардынацыйная рада па забеспячэньні перадачы ўлады[2] |
Вядомая юрыстка й міжнародная мэдыятарка, партнёрка й дырэктарка юрыдычнае кампаніі «Уласава, Міхель і партнёры». У 2020 годзе ўвайшла ў Прэзыдыюм Каардынацыйнае рады, створанай з мэтай прыняцьця захадаў па стабілізацыі сытуацыі ў Беларусі, забесьпячэньня трансфэру ўлады й абароны сувэрэнітэту й незалежнасьці. Была затрыманая 31 жніўня 2020 году супрацоўнікамі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю. Супраць яе ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 КК (ухіленьне ад падаткаабкладаньня). Лілія Ўласава ўтрымлівалася пад вартаю ў СІЗА №1 г. Менску. 7 верасьня 2020 году сумеснаю заяваю адзінаццаці арганізацыяў, сярод якіх Праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларускі Хэльсынскі камітэт, Беларускі ПЕН-цэнтар, была прызнана палітычнаю зьняволенаю[3]. 19 кастрычніка мера стрыманьня была зьмененая на хатні арышт. 23 кастрычніка хатні арышт быў скасаваны[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б https://web.archive.org/web/20200827005238/http://www.ppd-network.org/en/stakeholders/experts/v-z/liliya-vlasova
- ^ https://web.archive.org/web/20200827005150/https://rada.vision/prezidium
- ^ Заклікаем да неадкладнага спынення рэпрэсій у дачыненні грамадзян, а таксама вызвалення ўсіх палітзняволеных (бел.). Вясна (2020-09-07). Праверана 2021-09-02 г.
- ^ prisoners.spring96.org