Вэстэрн

мультымэдыйны жанр

Вэ́стэрн (па-ангельску: western, літаральна — «заходні») — кірунак у мастацтве, характэрны для ЗША, можа ўключаць розныя жанры, напрыклад, камэдыю, экшн, дэтэктыў, трылер і нават фантастыку; вэстэрн характэрны для кінэматографу, тэлебачаньня, літаратуры, жывапісу і інш. Дзеяньне ў вэстэрнах у асноўным адбываецца ў другой палове XIX стагодзьдзя на Дзікім Захадзе — будучых заходніх штатах ЗША, а таксама ў Заходняй Канадзе і ў Мэксыцы.

Джастас Барнз з «The Great Train Robbery» (1903)

Упершыню зьявіўся ў літаратуры, затым у кінэматографе. Як кінэматаграфічны жанр распаўсюдзіўся з ЗША на іншыя краіны, якія паступова стварылі свой уласны эквівалент вэстэрну. Найбольшы росквіт вэстэрну прыйшоўся на сярэдзіну XX стагодзьдзя. Пазьней цікавасьць да яго пачала падаць.

Прымыкае да вэстэрну аргентынская літаратура гаўчо і апавяданьні аб эўрапейскіх пасяленцах у Аўстраліі.

Тэмы вэстэрну рэдагаваць

 
Самотны рэйнджар; вядомы ў ЗША гераічны стралок

Вэстэрн часта паказвае заваяваньне пустыні і падпарадкаваньня прыроды ў імя цывілізацыі, або канфіскацыю тэрыторыяў карэнных жыхароў памежжа[1].

Вэстэрн адлюстроўвае грамадзтва, арганізаванае вакол кодэксу гонару і асабістага, прамога або прыватнага правасудзьдзя (накшталт вендэты[2]). Папулярны сюжэт вэстэрну — гісторыя, якая круціцца вакол жыцьця паўкачавога вандроўніка, як правіла, каўбоя або стралка[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б  Newman, Kim Wild West Movies. — Bloomsbury, 1990.
  2. ^ https://web.archive.org/web/20090224202519/http://www.bartleby.com/65/fe/feud.html