Пол Макартні (па-ангельску: James Paul McCartney) — брытанскі кампазытар, рок-музыка, сьпявак. Адзін з заснавальнікаў і ўдзельнікаў групы The Beatles.

Пол Макартні
Джэймз Пол Макартні
PaulMcCartney60s.jpg
Дата нараджэньня 18 чэрвеня 1942
Месца нараджэньня Сьцяг Вялікабрытаніі Лівэрпул (Вялікабрытанія)
Грамадзянства Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Месца вучобы
Прафэсія сьпявак, кампазытар, музыка, кінапрадусар, бізнэсмэн
Месца працы
Гады дзейнасьці 1957 — дагэтуль
Псэўданімы Percy "Thrills" Thrillington, Paul Ramon і Apollo C. Vermouth
Жанры рок, поп, псыхадэлічны рок, рок-н-рол, гард рок, клясычная музыка
Вакал тэнар[d]
Інструмэнты вакал, бас-гітара, фартэпіяна, арган, мэлатрон, мандаліна, ударныя
Псэўданімы Percy Thrillington
Гурты The Beatles, Wings
Супрацоўніцтва «Пітар і Гордан»
«Бадфінгер»
Майкл Джэксан
Стыві Ўандар
Элвіс Кастэла
Лэйблы Hear, Apple, Parlophone, Capitol, Columbia, Concord, EMI, One Little Indian, Vee-Jay
Бацька Джым Маккартні[d]
Маці Мэры Маккартні[d]
Дзеці Стэла Маккартні[d], Хізэр Маккартні[d], Мэры Маккартні[d], Джэймз Маккартні[d] і Бэатрыс Маккартні[d]
Узнагароды Ордэн Брытанскай імпэрыі (па-ангельску: MBE, 1965), рыцарскі тытул (па-ангельску: Knight Bachelor, 1997),
Сайт paulmccartney.com
Подпіс Выява аўтографу

У інтэрнет-апытаньні, праведзеным BBC News Online, быў названы «найвялікшым кампазытарам тысячагодзьдзя» і апярэдзіў Баха, Моцарта і Бэтговэна[1]. Аўтар адных з найбольш славутых песень у гісторыі папулярнай музыкі — сярод іх найбольш сьпяваная ў сьвеце (больш за 3 тысячы кавэр-вэрсій[2]) песьня «Учора» (па-ангельску: Yesterday), «Няхай будзе так» (па-ангельску: Let It Be), «Мыс Кінтайр» (па-ангельску: Mull of Kintyre) ды іншыя.

Па зьвестках кнігі рэкордаў Гінэса, зьяўляецца музыкам, які болей за ўсіх у сьвеце прадаў сваіх запісаў (400 мільёнаў дыскаў), мае найбольш у сьвеце песень, якія занялі першае месца ў сьпісах папулярнасьці (50), выступаў перад самай вялікай у сьвеце музычнай аўдыторыяй (350 тысячаў)[3] і зьяўляецца найбагацейшай рок-зоркай у сьвеце зь ліку тых, хто дагэтуль выступае (730 мільёнаў даляраў ЗША)[4].

ЖыцьцяпісРэдагаваць

Нарадзіўся 18 чэрвеня 1942 году ў Лівэрпулі (Вялікабрытанія) ў ірляндзкай сям’і. У 1956 годзе маці Пола памерла ад раку грудзей. Пасьля сьмерці маці самастойна навучыўся іграць на гітары. Раньняя страта маці стала адной з прычынаў збліжэньня Пола з Джонам Ленанам, чыя маці загінула, калі Джону было 17 гадоў.

Упершыню Джон і Пол сустрэліся 6 ліпеня 1957 году. Менавіта Пол пазьней угаварыў Джона ўзяць у музычную групу Джона The Quarrymen сябра Пола Джорджа Харысана. Так утварылася аснова будучых легендарных The Beatles, у складзе якіх Пол выступаў з 1960 па 1970 год. Пасьля распаду The Beatles займаўся сольнай кар’ерай і ўтварыў музычную групу Wings (Крылы).

У 1969 годзе ажаніўся зь Ліндай Істман, зь якой меў 4 дзяцей. Лінда выступала с Полам у складзе Wings. У 1998 годзе Лінда, як і маці Пола, памерла ад раку грудзей.

Пасьля сьмерці Лінды быў яшчэ двойчы жанаты: з Гэтэр Мілз і Нэнсі Шэвэл.

ТворчасьцьРэдагаваць

У групе The Beatles разам з Джонам Ленанам Пол утварыў адзін з самых славутых аўтарскіх дуэтаў у гісторыі сусьветнай папулярнай музыкі.

На працягу ўсёй сваёй больш чым 50-гадовай музычнай кар’еры заставаўся творча актыўным і рэгулярна выпускаў музычныя альбомы і даваў канцэрты. З чатырох удзельнікаў The Beatles пасьля распаду групы Пол меў найбольш пасьпяховую сольную музычную кар’еру[5].

Надзелены шматбаковым талентам акрамя папулярнай музыкі Пол творча выявіў сябе ў клясычнай музыцы (найбольш вядомы зь яго клясычных твораў — «Лівэрпулская араторыя»), жывапісу, паэзіі і кінематаграфіі.

ДыскаграфіяРэдагаваць

Год выданьня Альбом Экспэртны рэйтынг AllMusic
1970 McCartney [6]      
1971 Ram (Баран) [7]
  • запісаны разам зь Ліндай Макартні
     
1971 Wild Life (Дзікае жыцьцё) [8]
  • першы альбом Wings
     
1973 Red Rose Speedway (Сьпідвэй чырвонай ружы) [9]      
1973 Band on the Run (Аркэстар (банда — гульня словаў) ва ўцёках) [10]      
1975 Venus and Mars (Вэнэра і Марс) [11]      
1976 Wings at the Speed of Sound (Крылы з хуткасьцю сьвятла) [12]      
1976 Wings over America (Крылы над Амэрыкай) [13]
  • патройны канцэртны альбом Wings
     
1977 Thrillington [14]
  • інструмэнтальная вэрсія альбома «Баран», выдадзеная Полам Макартні пад псэўданімам Пэрсі Трылінгтан (Percy Thrillington)
     
1978 Wings Greatest (Найвялікшае «Крылаў») [15]
  • зборнік найлепшых песень Wings
     
1978 London Town (Горад Лёндан) [16]      
1979 Back to the Egg (Назад да яйка) [17]      
1980 McCartney II [18]
  • другі сольны альбом Пола Макартні
     
1982 Tug of War (Перацягваньне канату) [19]      
1983 Pipes of Peace (Трубы міру) [20]      
1984 Give My Regards to Broad Street (Перадайце маё прывітаньне Шырокай вуліцы) [21]
  • гукавая сьцежка да аднайменнага фільму
     
1986 Press to Play (Націсьні, каб зайграла) [22]      
1987 All the Best (Усё найлепшае) [23]
  • падвойны альбом найлепшых песень Пола Макартні
     
1988 Снова в СССР (Зноў у СССР) [24]
  • альбом выдадзены выключна ў СССР
     
1989 Flowers in the Dirt (Кветкі ў брудзе) [25]      
1990 Tripping the Live Fantastic (Фантастычнае канцэртнае падарожжа) [26]
  • падвойны канцэртны альбом
     
1991 Liverpool Oratorio (Лівэрпулская араторыя) [27]      
1993 Off the Ground (Над зямлёй) [28]      
1993 Paul Is Live (Пол жыве) [29]
  • канцэртны альбом
     
1997 Flaming Pie (Пірог у агні) [30]      
1997 Paul McCartney’s Standing Stone (Менгір Пола Макартні) [31]
  • другі клясычны твор Пола Макартні
     
1999 Run Devil Run (Бяжы, чарцянё, бяжы) [32]      
2000 Liverpool Sound Collage (Лівэрпулскі гукавы калаж) [33]
  • экспэрымент Пола Макартні з электроннай музыкай
     
2001 Wingspan: Hits and History (Размах крылаў: гіты і гісторыя) [34]
  • падвойны альбом найлепшых песень Wings
     
2001 Driving Rain (Лівень) [35]      
2002 Back in the U.S. (Зноў у ЗША) [36]
  • канцэртны альбом
     
2005 Chaos and Creation in the Backyard (Хаос і стварэньне ў падворку) [37]      
2006 Ecce cor meum (Вось маё сэрца) [38]
  • чацьвёрты альбом клясычнай музыкі Пола Макартні, араторыя
     
2007 Memory Almost Full (Амаль поўнасьцю запоўненая памяць) [39]      
2009 Good Evening New York City (Добры вечар, Нью Ёрк) [40]
  • канцэртны альбом
     
2011 Paul McCartney’s Ocean’s Kingdom (Акэянічнае каралеўства Пола Макартні) [41]
  • пяты альбом клясычнай музыкі Пола Макартні, балет
     
2012 Kisses on the Bottom (Пацалункі напрыканцы лісту) [42]
  • студыйны альбом
     
2013 New (Новы) [43]
  • студыйны альбом
     
 
Макартні на канцэрце Live 8, 2 ліпеня 2005 году

ЛітаратураРэдагаваць

  • Benson, Ross. Paul McCartney: Behind the Myth. London, 1992.
  • Gambaccini, Paul. Paul McCartney: In His Own Words. London, 1993.
  • Gambaccini, Paul. The McCartney Interviews: After the Break-Up. London, 1996.
  • Harry, Bill. The Paul McCartney Encyclopedia. London, 2003.
  • Gracen, Jorie B. Paul McCartney: I Saw Him Standing There. London, 2000.
  • Lewisohn, Mark. Wingspan. London, 2002.
  • McGee, Garry. Band on the Run: A History of Paul McCartney and Wings. London, 2003.
  • Miles, Barry. Paul McCartney: Many Years From Now. London, 1998.
  • Miles, Barry. The Beatles Diary: After the Break-Up 1970—2001. London, 2001.
  • Peel, Ian. The Unknown Paul McCartney. London, 2002.
  • Бенсон, Росс. Пол Маккартни. Личность и миф. М., 1993.
  • Максимов, Анатолий. McCartney. День за днем. М., 2002.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Sir Paul is Your Millennium's greatest composer BBC News Online Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  2. ^ Paul McCartney: When I'm 64 The Independent Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  3. ^ Тамсама Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  4. ^ Sunday Times Rich List 2010: Music millionaires The Telegraph Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  5. ^ Біяграфія на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  6. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  7. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  8. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  9. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  10. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  11. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  12. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  13. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  14. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  15. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  16. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  17. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  18. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  19. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  20. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  21. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  22. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  23. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  24. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  25. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  26. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  27. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  28. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  29. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  30. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  31. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  32. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  33. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  34. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  35. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  36. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  37. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  38. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  39. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  40. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  41. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 27 кастрычніка 2011 г.
  42. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 19 сьнежня 2013 г.
  43. ^ Рэцэнзія на альбом на Allmusic.com Праверана 19 сьнежня 2013 г.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Пол Макартнісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  Пол Макартнісховішча мультымэдыйных матэрыялаў