Ю́ры Ўладзі́меравіч Жаўно́ў (нарадзіўся 17 красавіка 1981 году ў Добрушы) — прафэсійны футбольны гулец зь Беларусі, брамнік. Таксама мае расейскае грамадзянства. Найлепшы футбаліст Беларусі 2010 году[1]. Уваходзіць у Клюб беларускіх брамнікаў, якія не прапускалі галы ў 100 і болей матчах на найвышэйшым узроўні[2]. У 2003—2015 гадах правёў 58 матчаў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі.

Юры Жаўноў
Юры Жаўноў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 красавіка 1981 (41 год)
Добруш, БССР
Рост 180 см
Вага 85 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1996
1997—1998
1998
1999
2000
2000
2000—2004
2005—2009
2010—2013
2014—2015
2015—2016
МВКЦ-96 Мазыр
РВАР Менск
Зьмена-БАТЭ (арэнда)
РВАР Менск
БАТЭ
РШВСМ-Алімпія Менск
БАТЭ
Масква
Зэніт Санкт-Пецярбург
Тарпэда Масква
Урал Екацярынбург
5 (0)
37 (0)
5 (0)
17 (0)
6 (0)
2 (0)
74 (0)
128 (0)
15 (0)
29 (0)
11 (0)
Зборныя
2003—2015 Беларусь 58 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
4 сьнежня 2015.

Спартовая кар’ераРэдагаваць

Пачаў гуляць у футбол у 7 гадоў у ДЮСШ гораду Добрушу. З 14 гадоў займаўся ў Рэспубліканскай вучэльні алімпійскага рэзэрву ў Менску. У 1998 годзе падпісаў прафэсійны кантакт з клюбам БАТЭ. Гуляў за МВКЦ-96, РВАР, «Зьмену»-БАТЭ, РШВСМ-«Алімпію». У складзе БАТЭ станавіўся чэмпіёнам Беларусі. У матчы Кубка УЭФА супраць «Дынама Тбілісі» забіў гол ударам са сваёй штрафной пляцоўкі. У 2002 годзе дэбютаваў за зборную Беларусі ў матчы супраць каманды Ўзбэкістану. Таксама выступаў за зборныя малодшых узростаў. З 2005 па 2009 гуляў і быў капітанам у клюбе «Масква», па яго распадзе ў пачатку 2010 году перайшоў у «Зэніт». 2 сакавіка 2010 году абраны капітанам зборнай Беларусі[3]. У кастрычніку 2013 году быў выключаны «Зэнітам» з заяўкі на чэмпіянат Расеі[4]. У канцы ліпеня 2014 году падпісаў кантракт да 31 траўня 2015 году з маскоўскім «Тарпэда»[5]. У чэрвені 2015 году падпісаў кантракт з клюбам «Урал» зь Екацярынбургу[6]. Пакінуў «Урал» па скачэньні сэзону 2015—2016 гадоў[7]. У верасьні 2017 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб Ігара Крывушэнкі ў нацыянальнай зборнай Беларусі[8]. У верасьні 2018 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб расейскага «Зэніту»[9].

ДасягненьніРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Юры Жаўноўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў