Андрэй Мікалаевіч Арамнаў (нарадзіўся 17 красавіка 1988 году ў Барысаве) — цяжкаатлет зь Беларусі. Алімпійскі чэмпіён 2008 году.

Андрэй Арамнаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся17 красавіка 1988(1988-04-17) (36 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяцяжкаатлет

Выйграў срэбраны мэдаль на Юнацкім чэмпіянаце сьвету 2006 году ў катэгорыі да 94 кг з сумай 393 кг. На Юнацкім чэмпіянаце сьвету 2007 году выйграў золата ў катэгорыі да 105 кг з сумай 407 кг. Выпускнік Бабруйскай вучэльні алімпійскага рэзэрву (Магілёўская вобласьць)[1].

Таксама выйграў золата на дарослым чэмпіянаце сьвету 2007 году ў катэгорыі да 105 кг з сумай 423 кг. На Алімпійскіх гульнях у Пэкіне ў 2008 годзе заваяваў залаты мэдаль у катэгорыі да 105 кг з сусьветным рэкордам у рыўку (200 кг), у штуршку (236 кг), а таксама ў суме — 436 кг.

  1. ^ Дарына Запольская. «Калыска» для чэмпіёнаў // Зьвязда : газэта. — 25 верасьня 2013. — № 180 (27545). — С. 4. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Андрэй Арамнаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў