Бэнджамін Франклін
Бэ́нджамін Фра́нклін (па-ангельску: Benjamin Franklin; 17 студзеня 1706 — 17 красавіка 1790) — адзін з бацькоў-заснавальнікаў Злучаных Штатаў Амэрыкі, вучоны, журналіст, выдавец, дыплямат, грамадзянскі дзеяч. Зрабіў значны ўнёсак у разьвіцьцё фізыкі. Дасьледаваў і распрацоўваў тэорыі электрычнасьці. Вынайшаў маланкаадвод, біфакальныя лінзы, адмысловую печ.
Бэнджамін Франклін | |
Benjamin Franklin | |
![]() | |
Род дзейнасьці | палітык, вучоны, дыпламат, журналіст |
---|---|
Дата нараджэньня | 17 студзеня 1706 |
Месца нараджэньня | Бостан, ЗША |
Дата сьмерці | 17 красавіка 1790 |
Месца сьмерці | Філадэлфія, ЗША |
Прычына сьмерці | плеўрыт |
Месца пахаваньня | Хрыстовая царква |
Грамадзянства | ЗША |
Месца вучобы | Хатняе навучаньне |
Занятак | пісьменьнік, палітык, выдавец, друкар, палітычны тэарэтык, поштмайстар, вынаходнік, палітычны актывіст, дзяржаўны дзяяч, дыплямат, дылетант, унівэрсальны чалавек, шахматыст, дызайнэр, музыка, палітычны філёзаф, аўтабіёграф, бібліятэкар, журналіст, эканаміст, фізык, рэдактар, рабаўладальнік і масон |
Месца працы | Пэнсыльванскі ўнівэрсытэт |
Псэўданімы | Silence Dogood |
Бацька | Джазая Франклін[d] |
Маці | Абія Фолджэр[d] |
Дзеці | Уільям Франклін[d], Francis Folger Franklin[d] і Sarah Franklin Bache[d] |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Выдаваў газэту Pennsylvania Chronicle. Выдаваў Альманах Жабрака Рычарда (па-ангельску: Poor Richard's Almanack) ды Газэту Пенсыльваніі (па-ангельску: Pennsylvania Gazette), стаў багатым чалавекам, што дало яму магчымасьць займацца навуковымі дасьледаваньнямі. Адыграў значную ролю ў заснаваньні Унівэрсытэта Пенсыльваніі.
![]() |
Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |