Жырмуны
Жырму́ны[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Дзітвы. Цэнтар сельсавету Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 662 чалавекі. Знаходзяцца за 16 км на паўднёвы захад ад Вярэнава, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Бастуны; на шашы Ліда — Вільня.
Жырмуны лац. Žyrmuny | |
Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа | |
Магдэбурскае права: | 1724 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Вярэнаўскі |
Сельсавет: | Жырмунскі |
Вышыня: | 158 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 662 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1594 |
СААТА: | 4213813036 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°1′20″ пн. ш. 25°13′14″ у. д. / 54.02222° пн. ш. 25.22056° у. д.Каардынаты: 54°1′20″ пн. ш. 25°13′14″ у. д. / 54.02222° пн. ш. 25.22056° у. д. |
± Жырмуны | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Жырмуны — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа, помнікі архітэктуры XVIII стагодзьдзя. За 5 км на поўдзень ад колішняга мястэчка знаходзіцца аднайменная вёска, дзе захаваліся руіны палацава-паркавага комплексу Радзівілаў.
Назва
рэдагавацьВарыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Жырмоны (21 кастрычніка 1542 году)[2]; Жырмуны (1553 год)[3].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ пісьмовых крыніцах Жырмуны ўпершыню ўпамінаюцца ў XV ст. як маёнтак роду Бутрымаў. Каля 1437 году баярын Войцех Кучук заснаваў тут касьцёл. У канцы XV — пачатку XVI стагодзьдзяў маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Мантоўтавічаў.
У 1513 годзе Жырмуны перайшлі да Юрыя Радзівіла. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Лідзкага павету Віленскага ваяводзтва. На мапе Тамаша Макоўскага 1613 году Жырмуны значацца як мястэчка. У XVII ст. мястэчка перайшло ў валоданьне Завішаў. У 1624 годзе Ян Завіша збудаваў тут новы касьцёл.
У пачатку XVIII ст. Жырмуны зноў перайшлі да Радзівілаў. У 1724 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў мястэчку Магдэбурскае права. У 2-й палове XVIII ст. тут існавалі школа і шпіталь. На 1777 год у Жырмунах быў 31 двор. У 1788 годзе Караліна Радзівіл заснавала ў мястэчку касьцёл Сьвятога Крыжа.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Жырмуны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Лідзкага павету Віленскай губэрні. Сьпярша мястэчка знаходзілася ў валоданьні Тышкевічаў, потым Шванэбахаў.
На 1860 год у Жырмунах было 29 будынкаў, дзеялі касьцёл і малітоўны дом, працавалі шпіталь, школа і паштовая станцыя. На 1863 год — 19 жылых дамоў. У пачатку XX ст. адкрылася расейская народная вучэльня.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Жырмуны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
-
Касьцельная званіца, 1893 г.
-
Плябанія, 1928 г.
-
Плян плябаніі, 1928 г.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Жырмуны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[4]. У 1920 годзе Жырмуны апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Лідзкага павету Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Жырмуны ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Радунскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. 3 красавіка 1959 году вёска ўвайшла ў склад Вярэнаўскага раёну. На 1971 год тут было 198 двароў, на 1993 год — 270, на 1997 год — 273. У 2000-я гады Жырмуны атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Касьцёл, каля 1900 г.
-
Касьцёл, 1906 г.
-
Касьцёл, 1907 г.
-
Касьцёл, 1915 г.
-
Касьцёл, галоўны алтар
-
Касьцёл, алтар Маці Божай
-
Касьцёл, амбон
-
Бярозавая алея, 1939 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1860 год — 271 чал.[5]; 1863 год — 272 чал.[6]
- XX стагодзьдзе: 1901 год — каля 320 чал.; 1971 год — 587 чал.; 1993 год — 670 чал.[7]; 1997 год — 671 чал.[8]; 1999 год — 651 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 662 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Жырмунах працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, пошта.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа (1789)
- Плябанія
Галерэя
рэдагаваць-
Касьцёл з боку апсыды
-
Касьцёл, інтэр’ер
-
Касьцёл, алтар
-
Касьцёл, хоры
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 27 (1541—1542). — Vilnius, 2016. P. 113.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 166.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Krzywicki J. Żyrmuny // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 895.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
- ^ Шаблюк В. Жырмуны // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 384.
- ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 470.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn. — Warszawa, 1895.