Гайцюнішкі
Гайцюні́шкі[1] (таксама — Гайцю́нішкі[1]) — вёска ў Вярэнаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі, на рацэ Войшалцы пры ўтоку яе ў Жыжму. Уваходзіць у склад Канвеліскага сельсавету.
Гайцюнішкі | |
трансьліт. Hajciuniški | |
![]() Дом-фартэцыя Нонхартаў | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Вярэнаўскі |
Сельсавет: | Канвеліскі |
Насельніцтва: | 288 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1594 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°15′7″ пн. ш. 25°26′0″ у. д. / 54.25194° пн. ш. 25.43333° у. д.Каардынаты: 54°15′7″ пн. ш. 25°26′0″ у. д. / 54.25194° пн. ш. 25.43333° у. д. |
Гайцюнішкі на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Гайцюнішкі | |
![]() |
У Гайцюнішках да нашага часу захаваўся мініятурны замак XVII стагодзьдзя — дом-фартэцыя Нонхартаў.
Гісторыя Рэдагаваць
Першы пісьмовы ўспамін пра Гайцюнішкі датуецца 1512 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) паселішча ўвайшло ў склад Лідзкага павету Віленскага ваяводзтва. Станам на 1565 год, паводле інвэнтару, маёнтак Гайцюнішкі належаў Рымшам і складаўся зь сядзібы (тры жылыя дамы, стайні і гароды) і гаспадарчых пабудоваў.
У XVII стагодзьдзі Гайцюнішкі перайшлі да Нонхартаў, якія збудавалі тут дом-фартэцыю (1613) і пратэстанцкую царкву (1633). Пазьней маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Храптовічаў, Шротэраў, Путкамераў. У Вялікую Паўночную вайну ў доме-фартэцыі пасьпяхова вытрымалі аблогу швэды, атакаваныя войскамі Аўгуста Моцнага.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Гайцюнішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лідзкім павеце Віленскай губэрні. У пачатку XIX стагодзьдзя маёнтак знаходзіўся ў валоданьні фон дэр Остэн-Сакенаў, з 1830 году — зноў Рымшаў. У Першую сусьветную вайну вёску занялі нямецкія войскі, у гэты час загінулі архіў і бібліятэка, што месьціліся ў доме-фартэцыі.
У 1920 годзе Гайцюнішкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лідзкім павеце Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Гайцюнішкі ўвайшлі ў БССР, у Вярэнаўскі раён. Цягам 1946—1949 гадоў у доме-фартэцыі разьмяшчалася школа мэханізатараў, з 1960 году — псыхіятрычная лякарня[2].
Насельніцтва Рэдагаваць
- 2010 год — 288 чалавек
- 1999 год — 252 чалавекі
Турыстычная інфармацыя Рэдагаваць
Славутасьці Рэдагаваць
- Дом-фартэцыя Нонхартаў (1613)
- Капліца-пахавальня (1633)
- Парк (XIX стагодзьдзе)
Галерэя Рэдагаваць
- Гайцюнішкі на старых здымках
-
Дом-фартэцыя, 1911 г.
-
Дом-фартэцыя, 1915 г.
-
Капліца-пахавальня, да 1939 г.
-
Капліца-пахавальня, 1934 г.
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 151, 153
- ^ Лаўрэш Л. Гайцюнішкі // «Наша слова» № 40 (726), 19 кастрычніка 2005
Літаратура Рэдагаваць
- Лаўрэш Л. Гайцюнішкі // «Наша слова» № 40 (726), 19 кастрычніка 2005
- Gojcieniszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 650