Дзямідаў

вёска ў Галоўчыцкім сельсавеце Нараўлянскага раёну Беларусі

Дзямі́даў[1] — вёска ў Галоўчыцкім сельсавеце Нараўлянскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі.

Дзямідаў
трансьліт. Dziamidaŭ
Дата заснаваньня: перад 1548 годам
Былая назва: Валкоўшчына, потым Дзямідавічы
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Нараўлянскі
Сельсавет: Галоўчыцкі
Насельніцтва:
  • 281 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2355
Паштовы індэкс: 247818
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°39′32″ пн. ш. 29°16′6″ у. д. / 51.65889° пн. ш. 29.26833° у. д. / 51.65889; 29.26833Каардынаты: 51°39′32″ пн. ш. 29°16′6″ у. д. / 51.65889° пн. ш. 29.26833° у. д. / 51.65889; 29.26833
Дзямідаў на мапе Беларусі ±
Дзямідаў
Дзямідаў
Дзямідаў
Дзямідаў
Дзямідаў
Дзямідаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць
 
Згадка пра Дзямідавічы ў 1552 г.
 
Дзямідавічы ў канцы XVI ст. на Генэральнай мапе Вялікага гістарычнага атлясу Баларусі.

У апісаньні воласьці Мазырскага замку 1552 году сказана пра наданьне сяла Дзямідавічы Багуціцкай нядзелі[a] каралём Жыгімонтам Старым (†1 красавіка 1548 г.) манастыру Сьвятога Мікалая Пустынскага ў Кіеве[b], ды што ад таго часу[c] 7 гаспадароў сяла перасталі выконваць замкавыя павіннасьці[4]. Пра сяло Дзямідаў на рацэ Славечне, але як уласнасьць Пячэрскага манастыра ў Кіеве, паведамляецца ў вопісе рухомай і нерухомай маёмасьці, калі на пасаду яго архімандрыта ў 1593 годзе заступаў Нікіфар Тур[5].

 
Вёскі Дзямідавічы і Галоўчыцы Антонаўскага маёнтку ў 1604 г.

Надалей вёска Дзямідавічы згаданая ў судовым дэкрэце ад 26 ліпеня 1604 году, складзеным паводле скаргі пана Яна Юндзіла да суседа пана Лукаша Сапегі. Падаўца абвінаваціў пазванага ў насланьні падданых маёнтку Антонава зь вёсак Галоўчыцы і Дзямідавічы на вёску Добрынь пацярпелага і забраньне адтуль збожжа, авечак, валоў, коней. 10 траўня 1613 году пані Зофія Кміцянка, жонка Лукаша Сапегі, саступіла Кіева-Пячэрскаму манастыру вёску Радзін, блізкую да прыналежных яму Аравічаў, за частку вёскі Валкоўшчына альбо Дзямідавічы[d] над ракой Славечнай[6].

У 1627 годзе Андрэй Сапега за 3 500 злотых саступіў «wieczystem prawem» ленныя добры Антонаў з аднайменнай вёскай, а таксама Дзямідавічамі, Карпавічамі, паловай Галоўчыцаў і іншымі ў Мазырскім павеце пану Юзафу Корсаку, старосьце дзісьненскаму[7].

5 траўня 1659 году, калі ішла цяжкая вайна паміж Рэччу Паспалітай і Масковіяй, кароль Ян Казімер пацьвердзіў вялебнаму Феафану Крэхавецкаму пасаду галавы Оўруцкай архімандрыі, атрыманую ад мітрапаліта Сыльвэстара Косава, а разам і валоданьне прыналежнымі да яе вёскамі Галоўчыцы і Дзямідавічы ў Мазырскім павеце. 12 верасьня 1682 году тое ж пацьвердзіў наступнаму архімандрыту вялебнаму Сыльвэстару Твароўскаму кароль Ян Сабескі[8].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Галоўчыцы, Дзямідавічы, Смалегавічы на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Дзямідавічы апынуліся ў межах Расейскай імпэрыі, ад 3 траўня 1795 году ў адноўленым Мазырскім павеце Менскага намесьніцтва, з 12 сьнежня 1796 губэрні, з 29 жніўня 1797 году далучаны да Рэчыцкага павету той самай Менскай губэрні.

Найноўшы час

рэдагаваць

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісання Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзямідавічы ў складзе Нараўлянскай воласьці, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[9].

  • Юры Жыгамонт (нар. 1968) — беларускі актор і журналіст.
  • Іван Дуда (нар. 1936) — беларускі акушэр-гінэколяг, доктар мэдыцыны, прафэсар

Насельніцтва

рэдагаваць

Забудова

рэдагаваць
  1. ^ Нядзелі альбо чэргі (у складзе кожнай некалькі паселішчаў), на якія падзялялася Мазырская воласьць, як даводзілася несьці замкавую службу, выконваць работы на карысьць замку. Па нядзелях разьмяркоўваліся і плацёжныя павіннасьці[2].
  2. ^ А значыць, спачатку не шляхецкая ўласнасьць, насуперак таму, як пісаў С. В. Марцэлеў[3]
  3. ^ Ад якога — ня ўказана.
  4. ^ У «Описании архива...» растлумачана, што раней вёска мела назву Валкоўшчына, а ўжо пасьля – Дзямідавічы.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 243.
  2. ^ Клепатский П. Г. Очерки по истории Киевской земли / П.Г. Клепатский – Т. 1: Литовский период. – Одесса, 1912. С. 185, 189 – 190
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 142
  4. ^ Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. І. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 645
  5. ^ Архив ЮЗР. Ч. 1. Т. 1. Акты, относящиеся к истории православной церкви в Югозападной России. – Киев, 1859. С. 386
  6. ^ Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 474, 571; Описание архива западнорусских униатских митрополитов (Описание архива...). Т. 1. 1470–1700. – С.-Петербург, 1897. № 346
  7. ^ Sapiehowie: materjały historyczno-genealogiczne i majątkowe. T. 2. – Petersburg, 1891. S. 69
  8. ^ Архив ЮЗР. Ч. 1. Т. 4. Акты об унии и состоянии православной церкви с половины XVII века (1648–1798). – Киев, 1871. С. 15 – 18
  9. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85

Літаратура

рэдагаваць