Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Чавусы)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Інтэр'ер касьцёла
Інтэр'ер касьцёла
Краіна Беларусь
Места Чавусы
Каардынаты 53°48′32.50″ пн. ш. 30°58′23.60″ у. д. / 53.8090278° пн. ш. 30.9732222° у. д. / 53.8090278; 30.9732222Каардынаты: 53°48′32.50″ пн. ш. 30°58′23.60″ у. д. / 53.8090278° пн. ш. 30.9732222° у. д. / 53.8090278; 30.9732222
Канфэсія Каталіцкая царква
Архітэктурны стыль нэаготыка
Дата заснаваньня 1913
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі

Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Чавусах. Знаходзіўся на Чырвонай вуліцы пры Конным пляцы[a]. Твор архітэктуры нэаготыкі.

На мяжы 1950—1960-х гадоў савецкія ўлады зьнішчылі касьцёл.

Гісторыя

рэдагаваць

Новы касьцёл у Чавусах збудавалі ў 1913 годзе.

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл. Па Другой сусьветнай вайны ў канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў яны разабралі будынак на цэглу[1].

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта была 3-нэфавая бязьвежавая базыліка з 3-граннай апсыдай[2].

Унутраная прастора перакрывалася стрэльчатымі скляпеньнямі на гранёных слупах. Барокавы алтар меў выгляд дзьвюх калёнаў зь фігурным франтонам. На левай сьцяне прэзьбітэрыюму знаходзіўся кансольны амбон. На хорах быў арган[1].

  1. ^ Цяпер на гэтым месцы знаходзіцца Чавускі аддзел Белаграпрамбанку
  1. ^ а б Яўген Зубовіч. Парафія Дзевы Марыі, Інфармацыйны партал Чавусаў, 9 студзеня 2011 г.
  2. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 466.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.