Юрка Лявонны

беларускі паэт, празаік, перакладнік

Юрка Лявонны (сапр. — Леанід Юркевіч; 29 ліпеня 1908, Чавусы — 29 кастрычніка 1937, Менск, Турма НКВД) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Юрка Лявонны
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Юрка Лявонны
Нарадзіўся 16 (29) ліпеня 1908
Памёр 29 кастрычніка 1937(1937-10-29) (29 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік, перакладнік
Гады творчасьці 1925—1937
Мова беларуская мова[1] і расейская мова[1]
Творы на сайце Knihi.com
Юрка Лявонны

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся ў горадзе Чавусы Магілеўскай вобласьці ў сям’і службоўца.

Скончыў Магілеўскі пэдагагічны тэхнікум, у 1934 годзе — крытыка-творчае аддзяленьне літаратурнага факультэта Вышэйшага пэдагагічнага інстытута ў Менску. Працаваў у рэдакцыях газэт «Магілёўскі селянін», «Зьвязда», часопіса «Работніца і калгасьніца Беларусі», на Беларускім радыё.

Друкавацца пачаў у 1925 годзе. Выйшлі зборнікі вершаў «Камсамольскія вершы»[2][3][4] і «Штурм» (1930), «Жалезныя віхуры» і «Разьбег» (1931), «Стала і мужна» (1932), «Выбранае» (1960). Многія вершы пакладзеныя на музыку.

Выступаў як празаік. У 1931 годзе выдаў зборнік нарысаў «Крок пяцігодкі». Разам з С. Грахоўскім пераклаў на беларускую мову раман Жуля Вэрна «80 000 кілямэтраў пад вадой» (1937).

Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1934 году.

Арыштаваны 30 кастрычніка 1936 у Менску па адрасе: вул. Фур­манская, д. 9, кв. 2. З падсьледных, якія праходзілі зь ім разам, толькі Лявонны пасьля бясконцых катаваньняў не пацьвердзіў, што Цішка Гартны «контрарэвалюцыянэр», «нацдэм» і г. д. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 28 лістапада 1937 як «сябра шпіёнска-дывэрсійнай арганізацыі» да вышэйшай меры пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці. Расстраляны 29 лістапада 1937.

Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25 красавіка 1957. Асабовая справа Ю. № 10242-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Крыніцы рэдагаваць

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць