Сьпіс краінаў Эўрапейскага Зьвязу
У Эўразьвяз на 1 студзеня 2022 году ўваходзяць 27 краінаў. Сярод сучасных 27 сябровак Эўразьвязу ёсьць 6 краінаў-заснавальніцаў хаўрусу: Бэльґія, Італія, Люксэмбурґ, Нідэрлянды, Нямеччына й Францыя, якія спачатку стварылі «Аб'яднаньне вуглю й сталі» ў 1952 годзе. Апошняю, хто далучыўся да хаўрусу, стала Харватыя. У 2004 годзе да хаўрусу далучыліся 8 краінаў усходняга блёку. Эўразьвяз стаў найвялікім паводле колькасьці далучыўшыхся. Да 2020 году ў сьпіс краінаў-сябровак уваходзіла Вялікабрытанія, якая адмовілась ад хаўрусу пасьля праведзенага рэфэрэндуму ў 2016 годзе, які атрымаў назву «Брэкзыт» (Brexit).
Герб | Краіна | Сталіца | Год далучэньня | Плошча (км²) | Насельніцтва | Колькасьць дэпутатаў у Эўрапарлямэнце |
Эўразона |
---|---|---|---|---|---|---|---|
Аўстрыя | Вена | 1 студзеня 1995 | 83.858 | 8.823.054 | 19 | Так | |
Баўгарыя | Сафія | 1 студзеня 2007 | 110.910 | 7.101.859 | 17 | Леў | |
Бэльгія | Брусэль | Заснавальніца | 30.528 | 11.358.357 | 21 | Так | |
Вугоршчына | Будапэшт | 1 траўня 2004 | 93.030 | 9.797.561 | 21 | Форынт | |
Гішпанія [a] | Мадрыд | 1 студзеня 1986 | 505.990 | 46.698.151 | 59 | Так | |
Грэцыя | Атэны | 1 студзеня 1981 | 131.957 | 10.768.477 | 21 | Так | |
Данія | Капэнгаген | 1 студзеня 1973 | 43.094 | 5.748.796 | 14 | Крона | |
Ірляндыя | Дублін | 1 студзеня 1973 | 70.280 | 4.761.865 | 13 | Так | |
Італія | Рым | Заснавальніца | 301.338 | 60.589.445 | 76 | Так | |
Кіпр [b] | Нікасія | 1 траўня 2004 | 9.251 | 888.005 | 6 | Так | |
Латвія | Рыґа | 1 траўня 2004 | 64.589 | 1.925.800 | 8 | Так | |
Летува | Вільня | 1 траўня 2004 | 65.300 | 2.800.667 | 11 | Так | |
Люксэмбург | Люксэмбурґ | Заснавальніца | 2.586 | 602.005 | 6 | Так | |
Мальта | Валета | 1 траўня 2004 | 316 | 445.426 | 6 | Так | |
Нідэрлянды | Амстэрдам | Заснавальніца | 41.543 | 17.271.990 | 29 | Так | |
Нямеччына [c] | Бэрлін | Заснавальніца | 357.168 | 82.800.000 | 96 | Так | |
Партугалія [d] | Лісабон | 1 студзеня 1986 | 92.212 | 10.379.537 | 21 | Так | |
Польшча | Варшава | 1 траўня 2004 | 312.685 | 38.422.346 | 52 | Злоты | |
Румынія | Бухарэст | 1 студзеня 2007 | 238.397 | 19.638.000 | 33 | Лей | |
Славаччына | Браціслава | 1 траўня 2004 | 49.035 | 5.435.343 | 14 | Так | |
Славенія | Любляна | 1 траўня 2004 | 20.273 | 2.066.880 | 8 | Так | |
Фінляндыя | Хэльсынкі | 1 студзеня 1995 | 338.455 | 5.509.717 | 14 | Так | |
Францыя [e] | Парыж | Заснавальніца | 547.030 | 67.348.000 | 79 | Так | |
Харватыя | Загрэб | 1 ліпеня 2013 | 56.594 | 3.888.529 | 12 | Куна | |
Чэхія | Прага | 1 траўня 2004 | 78.866 | 10.610.947 | 21 | Крона | |
Швэцыя | Стакгольм | 1 студзеня 1995 | 450.295 | 10.151.588 | 21 | Крона | |
Эстонія | Талін | 1 траўня 2004 | 45.226 | 1.319.133 | 7 | Так | |
Агульныя лічбы | 4.140.806 | 447.151.478 | 705 | 19 |
Краіны-кандыдаткі ў Эўразьвяз
рэдагавацьЯшчэ 10 краінаў праходзяць шлях далучэньня да Эўрапейскага Зьвязу. Сучасная праґрама пашырэньня Эўрапейскага Зьвязу тычыцца Турэччыны й балканскіх краінаў (Альбаніі, Босьніі й Герцагавіны, Косава, Паўночнае Македоніі, Чанагорыі й Сэрбіі). Гэтыя краіны павінны абмеркаваць умовы свайго далучэньня ў ЭЗ з сучаснымі краінамі-сябройкамі й прывесьці сваё ўнутранае заканадаўства ў адпаведнасьць з заканадаўствам хаўрусу да далучэньня.
Розныя краіны выдадкоўваюць час да далучэньня да зьвязу па-рознаму: напрыклад Турэччына пачала свой шлях да далучэньня да ЭЗ у 1987 годзе (з папярэдняй асацыяцыяй у 1964 годзе), але статус краіны-кандыдаткі атрымала толькі праз 12 з паловай год. Шлях да далучэння фактычна прыпыніўся ў 2016 годзе. Гэта зьвязана с палітычнымі праблемамі краіны. С другога боку шэраг балканскіх краін, якія пачалі свой шлях амаль пасьля 2010 года. Напрыклад Чарнагорыя ды Сэрбія ўжо маюць статус краінащ-кандыдатак да сяброўства з краінамі Эўразьвязу. У параўнаньні з Турэччынай ім патрэбілася каля 2-3 год пасьля падачы заяўкі на статус краіны-кандыдаткі.
У лютым-сакавіку 2022 году сваю заяву на сяброўства падалі Грузія, Малдова й Украіна[1].
Краіна | Статус | Шлях да яднаньня | Перашкода | ||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Асацыяцыя | Заява на сяброўства | Кандыдат | Пачатак перамоў | Праверка завершана | |||
Альбанія | Кандыдат | 1 красавіка 2009 | 28 красавіка 2009 | 24 чэрвеня 2014 | Пакуль няма | Карупцыя й палітызацыя судзебнае щлады. | |
Босьнія й Герцагавіна | Заяўца | 1 чэрвеня 2015 | 15 лютага 2016 | Пакуль няма | Канстытуцыя краіны патрабуе кардынальныя рэформы, каб адпавядаць асноўным правам ЭЗ ды іншым стандартам, фэдэральнаму пагаднаньню аб будучыні дзяржавы. | ||
Грузія | Заяўца | 1 ліпеня 2016 | 3 сакавіка 2022 | Пакуль няма | Фактарам немагчымасьці сяброўства з хаўрусам ёсьць наяўнасьць пытаньня з Абхазіяй і Паўночнай Асэтыяй. | ||
Косава | Патэнцыйны кандыдат | 1 красавіка 2016 | Пакуль няма | Статус незалежнасьці аспрэчваецца. Палітычныя й карупцыйныя праблемы. | |||
Малдова | Заяўца | 1 ліпеня 2016 | 3 сакавіка 2022 | Пакуль няма | Фактарам немагчымасьці сяброўства з хаўрусам ёсьць наяўнасьць пытаньня з Прыднястроўем. | ||
Паўночная Македонія | Кандыдат | 1 красавіка 2004 | 22 сакавіка 2004 | 17 сьнежня 2005 | Пакуль няма | Спрэчкі з Баўгарыяй. Асьцярога наконт дэмакратыі й вяршэнства закону. | |
Сэрбія | Кандыдат | 1 верасьня 2013 | 22 сьнежня 2009 | 1 сакавіка 2012 | 21 студзеня 2014 | 24 сакавіка 2015 | Актуальная спрэчка наконт Косава. Нязначны праґрэс ці яго адсутнасьць у барацьбе супраць карупцыі. |
Турэччына | Кандыдат (фактычна замарожана) |
1 сьнежня 1964 | 14 красавіка 1987 | 12 сьнежня 1999 | 3 кастрычніка 2005 | 13 кастрычніка 2006 | |
Украіна | Заяўца | 1 верасьня 2017 | 28 лютага 2022 | Пакуль няма | Наяўнасьць тэратарыяльных спрэчак з Расейскаю Фэдэрацыяй; нізкі ровень эканамічнага разьвіцьця. | ||
Чарнагорыя | Кандыдат | 1 траўня 2010 | 15 сьнежня 2008 | 17 сьнежня 2010 | 29 чэрвеня 2012 | 27 чэрвеня 2013 | Межавая спрэчка з Харватыяй. Зь меркаваньня Камісіі карупцыя застаецца «распаўсюджанай» і «сур'ёзнаю праблемаю». |
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Разам з асаблівымі тэрыторыямі па-за Эўропаю: Канарскія астравы, Мэлілья й Сэўта.
- ^ У хаўрус не ўваходзіць паўночная частка краіны (Паўночны Кіпр), які ёсьць тымчасова акупаванаю тэрыторыяй.
- ^ У 1990 годзе далучылась таксама й усходняя частка Нямеччыны (НДР) пасьля аб'яднаньня ў 1989 годзе.
- ^ Разам з асаблівымі тэрыторыямі па-за Эўропаю: Азорскія астравы й Мадэйра.
- ^ Разам з асаблівымі тэрыторыямі па-за Эўропаю: Гвадэлюпа, Маёта, Мартыніка, Рэюньён і Француская Гвіяна.