Паўночная Асэтыя
Рэспу́бліка Паўно́чная Асэ́тыя — Ала́нія (Паўночная Асэтыя, па-расейску: Республика Северная Осетия — Алания, па-асэтынску: Республикæ Цæгат Ирыстон — Алани) — суб’ект Расейскае Фэдэрацыі, уваходзіць у склад Паўночна-Каўкаскай фэдэральнай акругі. Сталіца рэспублікі — горад Уладзікаўказ. Рэспубліка ўтвораная 7 ліпеня 1924 году.
Рэспубліка Паўночная Асэтыя — Аланія | |
рас. Республика Северная Осетия — Алания асэт. Республикæ Цæгат Ирыстон — Алани | |
Сьцяг | |
Гімн | Гімн Паўночнай Асэтыі |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Расея |
Эканамічны раён | Паўночна-Каўкаскі |
Статус | Рэспубліка |
Уваходзіць у | Паўночна-Каўкаскую фэдэральную акругу |
Адміністрацыйны цэнтар | Уладзікаўказ |
Улучае | 8 раёнаў, 1 меская акруга |
Найбольшы горад | Уладзікаўказ |
Іншыя буйныя гарады | Уладзікаўказ, Маздок, Бяслан |
Дата ўтварэньня | 1924 (як Паўночна-Асэтынская АВ) 5 сьнежня 1936 (як Паўночна-Асэтынская АССР) 20 ліпеня 1990 (як Паўночна-Асэтынская ССР) 12 сьнежня 1993 (як Рэспубліка Паўночная Асэтыя — Аланія) |
Кіраўнік рэспублікі | Таймураз Мамсураў |
Старшыня Ўраду | Сяргей Такоеў |
Афіцыйныя мовы | расейская, асэтынская |
Насельніцтва (2013) | ▼706 123[1] (68-е месца) |
Шчыльнасьць | 88,41 чал./км² |
Нацыянальны склад | асэтыны, расейцы |
Плошча | 7987 км² (79-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт | 5033 м |
Месцазнаходжаньне Паўночнай Асэтыі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +4 |
Код ISO 3166-2 | RU-SE |
Код аўтам. нумароў | 15 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьГеаграфічнае становішча
рэдагавацьРэспубліка разьмешчаная на паўночным схіле Вялікага Каўказу. Паўночную частку займаюць раўніны ды нізіны, пры прасоўваньні на поўдзень ляндшафт становіцца гарыстым, пераходзячы ў Галоўны ці Водападзельны хрыбет Вялікага Каўказу. Найвышэйшая кропка — гара Казбэк (5033 м). Рэспубліка мяжуе з Інгушэтыяй, Чачэніяй Кабардына-Балкарыяй, Стаўрапольскім краем, Паўднёвай Асэтыяй і Грузіяй.
Клімат
рэдагавацьКлімат у рэспублікі лагодна кантынэнтальны. На Маздоцкай раўніне — засушлівы, частыя сухавеі; сярэдняя тэмпэратура студзеня −4,3 °C, ліпеня +24 °C, ападкаў 400—450 мм за год.
Гісторыя
рэдагавацьДалучэньне да Расейскае імпэрыі
рэдагавацьТэрыторыі, на якіх жылі асэтыны, былі сярод першых на Паўночным Каўказе, што былі далучаныя да Расейскае імпэрыі ў 1774 годзе. Уладзікаўказ стаў першай расейскай фартэцыяй у рэгіёне (заснаваны ў 1784 годзе). У XIX стагодзьдзі адбылося масавае перасяленьне асэтынаў з гор на раўніны ды ў навакольле Маздоку.
Савецкі час
рэдагавацьУ 1921 годзе Асэтыя стала часткай Горскай Савецкай Рэспублікі, атрымаўшы статус аўтаномнай вобласьці ў 1924 ды ў 1936 годзе была пераўтвораная ў Паўночна-Асэтынскую Аўтаномную Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку.
Насельніцтва
рэдагавацьНасельніцтва рэспублікі на 2013 год — 706 123 чал.[1], шчыльнасьць — 88,41 чал./км², удзельная вага гарадзкога насельніцтва — 64,3 % (2009). Паўночная Асэтыя зьяўляецца адным з самых густанаселеных суб’ектаў Расейскае Фэдэрацыі. Блізу палова насельніцтва рэспублікі (48 %) жыве ва Ўладзікаўказе. Нацыянальны склад: асэтыны (68,2 %), расейцы (20,8 %), інгушы (3,2 %), армяне (2,3 %), кумыкі (2,3 %), грузіны (1,3 %)[2][3][4].
Населеныя пункты
рэдагавацьНаселеныя пункты з колькасьцю жыхароў больш за 5 тысячаў на 1 студзеня 2009 году | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Асобы
рэдагавацьУ 2002 годзе пасьля зыходу ледавіка Колка ў Кармадонскай цясьніне зьнік бязь вестак рэжысэр Сяргей Бадроў разам са здымачнай групай.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/PrPopul.xls
- ^ https://web.archive.org/web/20200501193326/https://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/per-itog/tab7.xls
- ^ https://web.archive.org/web/20120715040306/http://www.gks.ru/free_doc/new_site/perepis2010/croc/results2.html
- ^ https://web.archive.org/web/20121018030348/http://www.gks.ru/free_doc/new_site/perepis2010/croc/Documents/Materials/doklad2.rar
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт Ураду Рэспублікі Паўночная Асэтыя — Аланія (рас.)
- Асэтыны й іх гісторыя (рас.)
- Аланія: гісторыя, культура, звычаі, людзі (рас.)
- «Асэтыя-Аланія» фотагалерэя сайту darial-online.ru