Мартыніка
Мартыні́ка (па-француску: Martinique) — заморскі дэпартамэнт Францыі, які знаходзіцца на карыбскім востраве Мартыніка, у архіпэлягу Наветраных выспаў, паміж двума незалежнымі краінамі: Дамінікай і Сьвятой Люсіяй.
Мартыніка Région Martinique | |||
| |||
Афіцыйная мова | француская | ||
Сталіца | Форт-дэ-Франс | ||
Найбуйнейшы горад | Форт-дэ-Франс | ||
Форма кіраваньня | залежная тэрыторыя Альфрэд Мары-Жан | ||
Плошча • агульная |
1128 км² | ||
Насельніцтва • агульнае (2008) • шчыльнасьць |
402 000 356,4/км² | ||
СУП • агульны (2006) • на душу насельніцтва |
Сьпіс краінаў паводле СУП €7,65 млрд €19 029 | ||
Валюта | Эўра (EUR) | ||
Часавы пас | DST (UTC-4) | ||
Дамэн верхняга ўзроўню | .mq | ||
Тэлефонны код | +596 | ||
Гісторыя
рэдагавацьВостраў быў адкрыты Хрыстафорам Калюмбам у 1502 годзе, падчас яго чацьвертага падарожжа ў Амэрыку. Першыя францускія паселішчы ўзьніклі тут у 1635 годзе. З гэтага часу і да нашых дзён востраў належыць Францыі. Францускія плянтатары прывезьлі сюды рабоў, для працы на плянтацыях цукровага трысьнёга. Толькі ў 1848 годзе рабства было забароненае. З гэтага моманту пачала разьвівацца крэольская культура Мартынікі.
У 1946 годзе Мартыніка атрымала статус заморскага дэпартамэнту Францыі. Хоць на востраве існуюць палітычныя партыі, якія патрабуюць атрыманьня незалежнасьці Мартынікі, але іх падтрымлівае толькі 2—4% насельніцтва. Падчас рэфэрэндуму 2003 году большасьць жыхароў выказалася за захаваньне статусу заморскага дэпартамэнту Францыі. Мартыніка, як частка Францыі ўваходзіць у склад Эўрапейскага Зьвязу.
Палітыка
рэдагавацьМартыніка адначасова мае статус дэпартамэнту і адміністрацыйнага рэгіёну Францыі, што азначае, што яна мае сваіх прадстаўнікоў у францускім парлямэнце, якія выбіраюцца на прамых выбарах. Востравам кіруе прэфэкт, які ўзначальвае генэральную раду.
Мартыніка дзеліцца на 34 раёны.
Геаграфія
рэдагавацьМартыніка — гарысты востраў вульканічнага паходжаньня. На ім знаходзіцца некалькі вульканаў, самы вядомы зь якіх Мантан Пэле (1397 м). Падчас яго вывяржэньня 8 траўня 1902 году было поўнасьцю зьнішчанае ўзьбярэжнае паселішча Сэнт-Пэрэ. Загінула 30 тыс. чалавек. Апошняе вывяржэньне адбылася ў 1929 годзе.
Клімат вострава экватарыяльны, сярэдняя тэмпэратура вагаецца ад 24 °C да 28 °C. Сярэднегадавая колькасьць ападкаў складае 1250 мм на ўзьбярэжжы і 5000 мм у горных раёнах.
Значная плошча вострава пакрытая трапічнымі лясамі.
Эканоміка
рэдагавацьЭканоміка вострава заснаваная на сельскай гаспадарцы і турызьме. Урадлівая зямля падзеленая паміж плянтацыямі на якіх вырошчваюцца цукровы трысьнёг, бананы і экзатычныя кветкі, маніёк, бататы. Разьвіцьцё атрымала і жывёлагадоўля.
Прамысловасьць Мартынікі сканцэнтраваная вакол перапрацоўкі прадукцыі сельскай гаспадаркі і вытворчасьць рому.
Асноўным зьнешнегандлёвым партнэрам Мартынікі зьяўляецца Францыя.
Востраў наведваюць турысты з Францыі і Злучаных Штатаў Амэрыкі.
Дэмаграфія
рэдагавацьЭтнічны склад насельніцтва Мартынікі вельмі складаны. Тут жывуць мурыны, мулаты, кітайцы, крэолы і эўрапейцы. Большая частка насельніцтва — хрысьціяне, афіцыйнай мовай зьяўляецца француская, але таксама ўжываецца і крэольская.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМартыніка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў