Харвацкая куна

Куна (kuna) — грашовая адзінка Харватыі, назва гістарычна зьвязаная з адной з асноўных даграшовых адзінак славянаў — скуркай куніцы. Міжнародны код у сыстэме ISO 4217 — HRK. Адна куна роўная 100 ліпам. На 2004 год адзін эўра прыкладна адпавядаў 7,5 куны.

Харвацкая куна
Краіна Харватыя
Падзел ліпа
Код ISO-4217 HRK
Скарачэньне kn — куна
lp — ліпа
Абменны курс:
(15 красавіка 2016)
1 EUR — 7,501 HRK

ГісторыяРэдагаваць

Куна была ўведзеная наўзамен харвацкага дынару ў 1994 годзе, пасьля атрыманьня Харватыяй незалежнасьці (харвацкі дынар незадоўга перад гэтым быў уведзены замест югаслаўскага дынара). Да гэтага аналягічную назву ў 1940-х гадах мела грашовая адзінка Незалежнай дзяржавы Харватыі, дзе правіў прафашысцкі рэжым.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Харвацкая кунасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Абменныя курсыРэдагаваць