Сьпіс вялікіх князёў літоўскіх

(Перанакіравана з «Сьпіс Вялікіх князёў літоўскіх»)

Вялі́кі князь літо́ўскі (гаспадар) — найвышэйшы княскі тытул у Вялікім Княстве Літоўскім. Быў гаспадаром (кіраўніком) дзяржавы. Яму падначальваліся князі, магнаты, якія кіравалі асобнымі княствамі, землямі або вотчынамі. Абіраўся фэўдаламі, звычайна з сыноў або блізкіх сваякоў папярэдняга вялікага князя. Меў шырокія паўнамоцтвы: весьці міжнародныя справы, уступаць у зьвязы, абвяшчаць вайну і складаць мір, распараджацца ўзброенымі сіламі дзяржавы, дзяржаўнай маёмасьцю, прыбыткамі і скарбамі, дараваць дзяржаўную маёмасьць, тытулы і годнасьці, ажыцьцяўляць найвышэйшы суд і памілаваньне засуджаных. Яму належала заканадаўчая ініцыятыва, усе асноўныя законы і праўныя акты выдаваліся за яго подпісам[1][2].

Прывілеі 1447 і 1492 гадоў юрыдычна абмежавалі ўладу вялікага князя літоўскага. Згодна зь імі, ня меў права самастойна вызначаць найбольш важныя пытаньні замежнай і ўнутранай палітыкі. Нягледзячы на тое, што заканадаўчыя акты, у тым ліку Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 году, падкрэсьлівалі, што ўлада вялікага князя ад Бога, яго становішча было тыповым для абмежаванага фэўдальнага манарха, правы яго грунтаваліся на выбарнай аснове. Калі ў XIV стагодзьдзі Рада Вялікага княства Літоўскага пры вялікім князю была толькі дарадчым органам, то пазьней яе значэньне вельмі ўзрасло, многія захады дзяржаўнага кіраваньня маглі зьдзяйсьняцца толькі зь яе згоды. У нябытнасьць вялікага князя рада фактычна была найвышэйшым дзяржаўным органам і дзеяла самастойна. Абмежаваньне ўлады вялікага князя літоўскага агадвалася законамі ВКЛ у форме клятвы і абяцаньня вялікім князем захоўваць пэўныя правы і прывілеі, а таксама ў форме беспасярэдняй забароны. Напрыклад, вялікаму князю забаранялася пачынаць вайну або вызначаць падаткі на ваенныя патрэбы без дазволу на тое сойму, выдаваць законы, якія б пярэчылі Статуту ВКЛ, раздаваць духоўныя і сьвецкія ўрады, тытулы і землі ВКЛ іншаземцам, у тым ліку польскай шляхце[2].

Па Люблінскай уніі 1569 году вялікі князь літоўскі адначасна быў каралём польскім, стаяў на чале канфэдэрацыйнай дзяржавы — Рэчы Паспалітай. Апроч гэтага тытула, меў тытулы паводле назваў земляў, якімі валодаў. Напрыклад, Жыгімонт Ваза меў тытулы караля польскага, вялікага князя літоўскага, рускага, прускага, жамойцкага, мазавецкага, інфлянцкага, насьледнага гаспадара і караля швэдзкага, гоцкага, вандальскага, вялікага княжыча фінляндзкага ды іншых[2].

Вялікія князі літоўскія да Люблінскай уніі 1569 году

рэдагаваць
Гады кіраваньня Ілюстрацыя Імя
каля 1236 — 1263   Міндоўг
1263—1264   Транята
1264—1266   Войшалк
1267—1270   Шварн
1270—1282   Трайдзень
1280-я гг.[a]   Даўмонт
1282—1292[b]   Будзівід
1292—1294[b]   Будзікід
1294—1316   Віцень
1316—1341   Гедзімін
1341—1345   Яўнут
1345—1377[c]   Альгерд
1377—1381[c]   Ягайла
1381—1382   Кейстут
1382—1392   Ягайла
1392—1430   Вітаўт
1430—1432   Сьвідрыгайла
1432—1440   Жыгімонт Кейстутавіч
1440—1492   Казімер Ягелончык
1492—1506   Аляксандар Ягелончык
1506—1548   Жыгімонт Стары
1544—1569   Жыгімонт Аўгуст

Вялікія князі літоўскія па Люблінскай уніі 1569 году

рэдагаваць
  • Генрык Валезы (1573) — адначасна кароль польскі Жыгімонт I
  • Стэфан Баторы (1576—1586) — адначасна кароль польскі Жыгімонт II
    • Максіміліян Габсбург (1575—1576) — імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі, абраны паводле падвойнай элекцыі 1575 году адначасна з Баторыем
  • Жыгімонт Ваза (1587—1632) — адначасна кароль польскі Жыгімонт III
    • Максіміліян III Габсбург (1587—1589) — эрцгерцаг, сын імпэратара Максіміліяна II, абраны паводле падвойнай элекцыі 1587 году адначасна з Жыгімонтам Вазам
  • Уладзіслаў Ваза (1632 — 1648) — адначасна кароль польскі Ўладзіслаў IV
  • Ян Казімер (1648 — 1668) — адначасна кароль польскі Ян II Казімер
    • Карл Густаў — кароль Швэцыі, па складаньні Кейданскай уніі лічыўся сваімі прыхільнікамі за вялікага князя літоўскага ў 1655—1660 гадох
  • Міхал Вішнявецкі (1669—1673) — адначасна кароль польскі
  • Ян Сабескі (1674—1696) — адначасна кароль польскі Ян III.
  • Аўгуст Моцны (1697—1706) — адначасна кароль польскі Аўгуст IІ і курфюрст саксонскі Фрыдрых Аўгуст І
    • Франсуа Люі Бурбон (1697) — прынц дэ Конці, абраны паводле падвойнай элекцыі 1697 году адначасна з Аўгустам ІІ
    • Станіслаў Ляшчынскі (13 ліпеня 1704—1706) — адначасна кароль польскі Станіслаў II, абраны канфэдэрацыяй; да абдыкацыі ў 1706 годзе Аўгуста Моцнага ўладарыў адначасна зь ім
  • Аўгуст Моцны (1709—1733) — другі раз, адначасна кароль польскі пад імем Аўгуст II
  • Аўгуст Сас (1733 — 1763) — адначасна кароль польскі Аўгуст III і курфюрст саксонскі Фрыдрых Аўгуст ІІ
    • Станіслаў Ляшчынскі (1733) — другі раз, адначасна кароль польскі Станіслаў II, абраны паводле падвойнай элекцыі 1733 году адначасна з Аўгустам ІІІ
  • Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1764—1795) — адначасна кароль польскі

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Меркаваны вялікі князь літоўскі, які ўпамінаецца ў Траецкім і Васкрасенскім летапісах
  2. ^ а б Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1289 годам
  3. ^ а б Уладарыў разам з Кейстутам
  1. ^ Маслыка Г. Вялікі князь // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 438.
  2. ^ а б в Маслыка Г. Вялікі князь // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 475.

Літаратура

рэдагаваць