Максіміліян III Габсбург

Максіміліян III Габсбург (12 кастрычніка 1558, Вінэр-Нойштадт — 2 лістапада 1618, Вена) — эрцгерцаг аўстрыйскі з дынастыі Габсбургаў, трэці сын імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Максіміляна II і Марыі Гішпанскай.

Максіміліян III Габсбург
Maximilian III Habsburg MATEO.jpg
Максімілян III Аўстрыйскі
 
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 12 кастрычніка 1558 або 1558,
Памёр 2 лістапада 1618(1618-11-02)[1],
Пахаваны
Дынастыя Габсбургі
Бацька Максіміліян II Габсбург[d][2]
Маці Марыя Іспанская[d][2]
Подпіс Выява аўтографу

У 1587 годзе прэтэндэнт на польскую карону; быў абраны адной з партыяў шляхты, пасьля абраньня Жыгімонта Вазы пачаў няўдалую інтэрвэнцыю ў Польшчу; канчаткова быў пераможаны Янам Замойскім пры Бычыне і быў узяты ў палон і зьняволены ў Бэндзінскім замку.

У 1589 годзе адмовіўся ад правоў на польскі трон. З 1590 году быў вялікім магістрам Тэўтонскага ордэну.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Ekes J., Maksymilian Habsburg, (w:) Encyklopedia historia Polski, t. 1, Warszawa 1994, s. 409.
  • Podhorodecki L., Sławni hetmani Rzeczypospolitej, Warszawa 1994, s. 132.
  • Sławomir Leśniewski, Człowiek, który upokorzył Habsburgów, Polityka Nr 3 (2637), 19 stycznia 2008, ss. 74-77.

КрыніцыРэдагаваць