Будзікід (1240-я — каля 1290) — вялікі князь літоўскі (1282—1290). Відаць, старэйшы за брата Будзівіда.

Будзікід
Budzikid. Будзікід (M. Barvicki, 1908).jpg
Будзікід (уяўны партрэт), М. Барвіцкі, 1908 г.
вялікі князь літоўскі
Папярэднік Даўмонт
Наступнік Будзівід
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1240
Памёр 1290

ІмяРэдагаваць

Асноўны артыкул: Будзікід (імя)

Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Будзікід (Будзігід) складаецца з фармантаў -буд-, які паходзіць ад бургундзкага buda 'пасол, пасланьнік' або германскага bodo 'гаспадар', і -гед-/-гід-, які паходзіць ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[1]. Такім парадкам, імя Будзікід азначае «пышны пасланьнік»[2].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Боудикидъ и братъ его Боудивидъ (Галіцка-Валынскі летапіс); terram regis Butegeyde (1290 год)[3].

БіяграфіяРэдагаваць

Упершыню ўпамінаецца разам з Будзівідам у Іпацьеўскім летапісе пад 1289 годам, калі яны перадалі Ваўкавыск валынскаму князю Мсьціславу Данілавічу, каб захаваць зь ім мір[4]. Наступны раз упамінаецца ў лісьце магістра Лівонскага ордэна, датаванага лістападам 1290 году.

Брак іншых зьвестак выклікаў розныя меркаваньні пра характар улады Будзікіда. Існуе думка, што ён стаў вялікім князем па гібелі ў 1285 годзе Даўмонта, памёр каля 1290—1292 гадоў, па ім гаспадаром быў ягоны брат Будзівід[5].

Папярэднік
Даўмонт
Вялікі князь літоўскі
1285—1290
Наступнік
Будзівід

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16—17.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  3. ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 1. — Dorpat, 1853. S. 670.
  4. ^ Ермаловіч М. Будзікід // ЭГБ. — Менск: 1994 Т. 2. С. 113.
  5. ^ Пазднякоў В. Бурдзікід // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 1. С. 356.

ЛітаратураРэдагаваць