Будзівід (1240-я — 1295) — вялікі князь літоўскі з пачатку, відаць, разам з старэйшым братам Будзікідам (1282—1290), а потым самастойна (1292—1295[1]).

Будзівід
лац. Budzivid
Будзівід (уяўны партрэт), М. Барвіцкі, 1908 г.
вялікі князь літоўскі
Папярэднік Будзікід
Наступнік Віцень
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся XIII стагодзьдзе
Памёр 1295(1295)
Нашчадкі Віцень, Гедзімін, Воін, Фёдар
Асноўныя артыкулы: Будзівід (імя) і Імёны ліцьвінаў

Бодвід або Будвід (Bodwidus[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -буд- (-бод-) (імёны ліцьвінаў Будзіла, Будар, Будрых; германскія імёны Budilo, Buder, Boderich) паходзіць ад бургундзкага buda 'пасол, пасланьнік' або германскага bodo 'гаспадар', а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[4]. Такім парадкам, імя Будзівід азначае «пасланьнік моцы»[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Боудикидъ и братъ его Боудивидъ (Галіцка-Валынскі летапіс).

Біяграфія

рэдагаваць

Упершыню ўпамінаецца разам з Будзікідам у Іпацьеўскім летапісе пад 1289 годам, калі яны перадалі Ваўкавыск валынскаму князю Мсьціславу Данілавічу, каб падтрымліваць зь ім мір. Паводле некаторых меркаваньняў, дуўмвірат Будзікіда і Будзівіда прыйшоў да ўлады, скінуўшы з стальцу Пелюша — меркаванага сына іх папярэдніка, Трайдзеня.

Гісторык Юзэф Пузына і, утроп за ім, некаторыя іншыя дасьледнікі лічаць, што напісаньне Puсuwerus у хроніцы Дусбурга ёсць перакручаным напісаньнем імя Будзівіда[6] (хаця ў іншым сьпісе стаіць імя Lutuwerus, што адпавядае імю князя Лютавора, вядомага з Раўданскага рукапісу). Такая інтэрпрэтацыя «Пукувера»-Будзівіда як бацькі Віценя трапіла і ў навуковыя даведнікі[7].

Папярэднік
Будзікід
Вялікі князь літоўскі
12921295
Наступнік
Віцень
  1. ^ Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — Менск, 1998. С. 231.
  2. ^ Каталог писателей, сочинениями своими объяснявших гражданскую и церковную российскую историю. — Москва, 1815. С. 20.
  3. ^ Sveriges medeltida personnamn. Bd. 1. — Stockholm, 1976. S. 475.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16—17.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  6. ^ Puzyna J. Kim był i jak sie naprawdę nazywał Pukuwer ojciec Giedymina // Ateneum Wileńskie. T. 10. 1935. S. 1—43.
  7. ^ Пазднякоў В. Будзівід // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 351.

Літаратура

рэдагаваць