Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы (Сьвір)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы
| |
Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Сьвір |
Каардынаты | 54°50′30.16″ пн. ш. 26°24′40.75″ у. д. / 54.8417111° пн. ш. 26.4113194° у. д.Каардынаты: 54°50′30.16″ пн. ш. 26°24′40.75″ у. д. / 54.8417111° пн. ш. 26.4113194° у. д. |
Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы |
Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Сьвіры. Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне мястэчка пад адрасам вуліца Набярэжная, 31. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.
Гісторыя
рэдагавацьДраўляную стараверскую малельню ў Сьвіры збудавалі пачатку XX ст.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта 4-сьценны зруб пад 2-схільным дахам з вальмай над алтарнай сьцяной, завершанай маленькім купалам. Над трыкутным франтонам галоўнага фасада ўзвышаецца высокі васьмярык зь вялікім купалам. Уваход праз дабудаваны каркасны прытвор пад 2-схільным пакрыцьцём. Рроўнічныя фасады праразаюцца вылучанымі на фоне гарызантальнай шалёўкі прастакутнымі аконнымі праёмамі, дэкараванымі ліштвамі і сандрыкамі.
Усярэдзіне малітоўная заля перакрываецца корабавым скляпеньнем. У апсыдзе скульптурная выява «Укрыжаваньне», абапал якой на сьценах месьцяцца абразы[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.