Касьцёл Сьвятога Мікалая (Сьвір)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Мікалая
| |
Касьцёл Сьвятога Мікалая
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Сьвір |
Каардынаты | 54°51′11.14″ пн. ш. 26°23′46.79″ у. д. / 54.8530944° пн. ш. 26.3963306° у. д.Каардынаты: 54°51′11.14″ пн. ш. 26°23′46.79″ у. д. / 54.8530944° пн. ш. 26.3963306° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэабарока[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Мікалая | |
Касьцёл Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Мікалая — помнік архітэктуры XVII — пачатку XX стагодзьдзя ў Сьвіры. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, каля гістарычнага Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры барока і нэабарока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы драўляны касьцёл у Сьвіры заснавалі ў 1452 годзе князі Сьвірскія. Мураваны касьцёл збудавалі ў 1653 годзе з фундацыі Ф. Козел-Паклеўскага. У 1680 годзе касьцёл кансэкраваў біскуп Мікалай Слупскі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Сьвір апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.
У 1903—1909 гадох касьцёл грунтоўна перабудавалі і значна пашырылі.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1961 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У 1990 годзе касьцёл вярнулі каталікам.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры барока і нэабарока. Гэта 3-нэфавая базыліка, у аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі якой дамінуюць прыбудаваныя да тарцоў трансэпта вежа-званіца і капліца зь ліхтаром. 2-ярусны галоўны фасад падзяляецца пілястрамі, прафіляванымі карнізамі зь пінаклямі з бакоў. У завяршэньні фасада шчыт з бакавымі валютамі і трыкутным франтонам. Алтарны кубападобны аб’ём мае шчытавое завяршэньне. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца буйнымі пілястрамі і паўцыркульнымі аконнымі праёмамі. У дэкоры выкарыстоўваюцца стылізаваныя барокавыя элемэнты: валюты, ліштвы паўцыркульных аконных праёмаў, матывы архаічнай архітэктуры (пінаклі), ордэрныя формы клясыкі (карынцкія калёны, кесоны, трыгліфы).
Унутраная прастора перакрываецца крыжовымі скляпеньнямі. Сьцены дэкаруюцца карнізамі, фрэскавай размалёўкай, ляпнінай, разэткамі. Купал над сяродкрыжжам абапіраецца на цэнтральныя слупы з дапамогай ветразяў. Алтарнае памяшканьне адкрываецца ў цэнтральны нэф шырокай аркай з арнамэнтаваным імпастам. Цэнтральны нэф асьвятляецца паўкруглымі люкарнамі. Над уваходам месьцяцца хоры, пад алтаром — крыпта.
Касьцельны пляц, абсаджаны радамі ліпаў і клёнаў, атачаецца бутавай агароджай з убудаванымі ў яе капліцамі[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
каля 1900 г.
-
1915 г.
-
1915 г.
-
1915—1918 гг.
-
1917 г.
-
Ю. Клос, 1930 г.
-
1930 г.
-
1931 г.
-
1930-я гг.
-
1930-я гг.
-
1930-я гг.
-
1930-я гг.
-
1930-я гг.
-
1934 г.
-
1935 г.
-
1941 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
З боку апсыды
-
Інтэр'ер
-
Звон
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 327.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 612Г000454 |