Брусы (Мядзельскі раён)

вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Брусы́[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавету.

Брусы
трансьліт. Brusy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Сваткаўскі
Насельніцтва: 204 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222384
СААТА: 6240840011
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°45′56″ пн. ш. 26°57′45″ у. д. / 54.76556° пн. ш. 26.9625° у. д. / 54.76556; 26.9625Каардынаты: 54°45′56″ пн. ш. 26°57′45″ у. д. / 54.76556° пн. ш. 26.9625° у. д. / 54.76556; 26.9625
Брусы на мапе Беларусі ±
Брусы
Брусы
Брусы
Брусы
Брусы
Брусы

Гісторыя рэдагаваць

У 1848 вёска маёнтак Вузла Вялейскага павету Віленскай губэрні, уласьнасьць графа К. І. Тызэнгаўзу, 27 двароў, 249 жыхароў. У 1868 годзе у вёсцы 20 двароў, 278 жыхароў. З 1875 году ў вёсцы працавала школа граматы, у якой у 1896/97 навучальным годзе вучыліся 23 хлопчыкі і 4 дзяўчынкі. У 1904 годзе вёска, 469 жыхароў і выселкі, валоданьне памешчыкаў Пшаздзецкіх, 10 жыхароў, у складзе Мядзельскай воласьці Вялейскага павету Віленскай губэрні. У 1908 годзе у вёсцы 26 двароў, 480 жыхароў.

У Першую сусьветную вайну ў ваколіцах вёскі праходзіла лінія фронту. Тут разьмясціліся салдаты расейскай арміі, склады з боепрыпасамі і прадуктамі харчаваньня. 18—28 сакавіка 1916 году адбываліся баі Нарачанскай апэрацыі войскаў расейскіх армій, у час былі ўжыты атрутныя газы. 2-я расейская армія панесла значныя страты, толькі каля вёскі пахавана 700 расейскіх салдат.

З 1921 года вёска ў складзе гміны Мядзел Дунілавіцкага (з 1925 года Пастаўскага) павету Віленскага ваяводзтва. Побач знаходзілася вартоўня Брусы, 7 жыхароў.

З 12.10.1940 г. да 23.12.1965 г. вёска — цэнтар Брусоўскага сельсавету Мядзельскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 г. Маладэчанскай, з 20.01.1960 г. Менскай абласьцей БССР, з 01.10.1973 г. у Узьленскім сельсавеце, з 23.03.1987 у Сваткаўскім сельсавеце.

У верасьні 1943 г. войскі нацысцкай Нямеччыны цалкам спалілі вёску, забілі 22 жыхары. У цэнтры вёскі пахаваны 41 жыхар вёскі Брусы, Лужы, Заазер’е і хутару Гаць, якіх 27.09.1943 г. забілі нацысцкія вайскоўцы (у 1981 годзе на магіле пастаўлены помнік). За 2,5 км на паўночны захад ад вёскі каля аўтамабільнай дарогі Мядзел—Вялейка пахаваныя 10 жыхароў з хутара Бароўка, якіх 13.07.1943 г. расстралялі, а потым спалілі вайскоўцы карных атрадаў (у 1975 г. на магіле пастаўлены абэліск).

Пасьля вайны Брусы адбудаваны. У 1948 годзе вёска тэлефанізаваная, у 1949 годзе створаны калгас «Сьцяг Перамогі». З 1954 годзе ў складзе калгасу імя Леніна (да 09.11.1961 г. калгас імя Сталіна, з 1988 г. цэнтар — вёска Сваткі), з 1994 г. у аграфірме «Зара», з сакавіка 1997 году ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве імя М. Танка (цэнтар — вёска Сваткі).

Насельніцтва рэдагаваць

  • 1921 год — 90 двароў, 486 жыхароў[2]
  • 1931 год — 98 двароў, 552 жыхароў[3]
  • 1940 год — 109 двароў, 328 жыхароў
  • 1960 год — 400 жыхароў
  • 1997 год — 114 двароў, 257 жыхароў
  • 2009 год — 204 жыхары[4]

Інфармацыя для турыстаў рэдагаваць

 
Дуда канца XIX — пачатку XX cт. з вёскі Брусы

З вёскі Брусы гміны Мядзел Пастаўскага павету паходзіць дуда канца XIX — пачатку XX стагоддзяў. Так як і многія беларускія дуды, інструмэнт захоўваецца ў Летувіскім нацыянальным музэі ў Вільні. На выставах дуда пазначаецца музэем, як дуда з «Усходняй Летувы»[5]. Аднак у музэйным пашпарце (LNM EM 94) сапраўднае паходжаньне ўжо пазначанае.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 29.
  3. ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 42
  4. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі
  5. ^ http://alkas.lt/2019/07/06/i-ignalina-atkeliavo-lietuvos-nacionalinio-muziejaus-paroda/