Капаткевічы
Капатке́вічы[2] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Пцічы. Цэнтар сельсавету Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2876 чалавек[1]. Знаходзяцца за 35 км на паўночны ўсход ад Петрыкава, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Пціч (лінія Каленкавічы — Лунінец). Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Рудабелкай і Петрыкавым, а таксама магістральлю Гомель — Берасьце.
Капаткевічы лац. Kapatkievičy | |||||
![]() | |||||
| |||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гомельская | ||||
Раён: | Петрыкаўскі | ||||
Сельсавет: | Капаткевіцкі | ||||
Вышыня: | 118 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 2876 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2350 | ||||
Паштовы індэкс: | 247920 | ||||
СААТА: | 3243830906 | ||||
Нумарны знак: | 3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°18′52″ пн. ш. 28°48′56″ у. д. / 52.31444° пн. ш. 28.81556° у. д.Каардынаты: 52°18′52″ пн. ш. 28°48′56″ у. д. / 52.31444° пн. ш. 28.81556° у. д. | ||||
Капаткевічы на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Капаткевічы | |||||
![]() |
Капаткевічы — даўняе мястэчка гістарычнай Мазыршчыны на Палесьсі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьВыяўленыя археолягамі могільнікі (адпаведна — 17 і 15 насыпаў за 1 км на поўдзень і 2 км на захад ад мястэчка) сьведчаць пра засяленьне гэтай мясьцовасьці ў далёкай старажытнасьці. Упершыню Капаткевічы ўпамінаюцца ў сярэдзіне XVI стагодзьдзя як сяло ў Мазырскім павеце Менскага ваяводзтва. На мапе 1560 году паселішча значыцца як валодваньне вялікіх князёў.
У 1568 годзе, паводле мэтрыкі вялікага князя Жыгімонта Аўгуста, Капаткевічы перайшлі да Д. Руцкага. Пазьней мястэчкам валодалі Яленскія. Пад 1693 годам упамінаецца тутэйшая царква Покрыва Багародзіцы.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Капаткевічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Мазырскага павету. На 1795 год у мястэчку было 55 двароў (на 1816 год 31 двор у мястэчку Капаткевічы, 75 — у сяле Капаткевічы), у 1796 годзе пачаў дзеяць касьцёл.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1863 годзе расейскія ўлады канфіскавалі маёнтак Капаткевічы ў Яленскіх і ў 1868 годзе падаравалі яго царскаму генэралу Цылаву. У 1864 годзе з мэтаю маскалізацыі краю тут адкрылі народую вучэльню. На 1886 год у Капаткевічах было 8 двароў, дзеялі царква, касьцёл сьвятога Аўгустына і юдэйскі малітоўны дом, працавалі школа, млын і 3 крамы. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку Капаткевічы было 285 двароў, у вёсцы — 97; існавалі царква, касьцёл, 2 юдэйскія малітоўныя дамы, расейская народная вучэльня, паштова-тэлеграфная кантора, аптэка, 13 крамаў, вятрак, карчма; побач знаходзіліся 2 вёскі: Малыя і Старыя Капаткевічы.
За часамі Першую сусьветную вайну зь лета да 2 сьнежня 1918 году Капаткевічы займалі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Капаткевічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. У 1924—1931 і 1935—1962 гадох Капаткевічы былі цэнтрам раёну, у 1931—1935 і з 1962 году — у Петрыкаўскім раёне. У 1930-я гады тут працавалі шорная, кравецкая і шавецкая майстэрні. 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 1 жніўня 1941 да 30 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
23 чэрвеня 2003 году ў Капаткевічах адбылася ўрачыстая кансэкрацыя касьцёла пад тытулам сьвятога Аўгустына[3].
- Мястэчка на старых здымках
-
Касьцёл Сьвятога Аўгустына, 1914 г.
-
Па пажары, 10 верасьня 1921 г.
-
На Рынку (?), 1921 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць
- XIX стагодзьдзе: 1858 год — 1062 чал.; 1883 год — 1,5 тыс. чал.[4]; 1897 год — 2081 чал. у мястэчку Капаткевічах, 644 чал. у сяле Капаткевічах
- XX стагодзьдзе: 1972 год — 2,6 тыс. чал.; 1997 год — 4,4 тыс. чал.[5]; 1998 год — 3,6 тыс. чал.[6]
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 3,9 тыс. чал.[7]; 2006 год — 3,8 тыс. чал.[8]; 2007 год — 3,7 тыс. чал.; 2008 год — 3,6 тыс. чал.; 2009 год — 3415 чал.[9] (перапіс); 2016 год — 2960 чал.[10]; 2017 год — 2880 чал.[11]; 2018 год — 2876 чал.[1]
Рэлігія
рэдагавацьУ Капаткевічах дзеюць царква Покрыва Багародзіцы (па 1990 годзе) і касьцёл сьвятога Аўгустына (з 1998 году).
Адукацыя
рэдагавацьУ Капаткевічах працуюць сярэдняя і музычная школа, 2 дашкольныя ўстановы.
Мэдыцына
рэдагавацьМэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе лякарня.
Культура
рэдагавацьДзеюць кінатэатар, клюб, 2 бібліятэкі.
Эканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы харчовай прамысловасьці. Дрэваапрацоўка.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Могілкі юдэйскія
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Касьцёл Сьвятога Аўгустына (XVIII ст.)
- Царква Покрыва Багародзіцы (XVII ст.)
- Сынагога (XIX ст.)
Асобы
рэдагаваць- Гіпаліт Клімашэўскі (1802—1874) — беларускі эміграцыйны дзяяч, публіцыст
- Валеры Ціхіня — сябар-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар юрыдычных навук, прафэсар, заслужаны юрыст Беларусі, дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га скліканьня, старшыня Канстытуцыйнага суду Беларусі ў 1994—1996 гадах
- Антон Яленскі (1818—1874) — грамадзкі дзяяч, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863—1864 гадоў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 247.
- ^ Капаткевічы — парафія святога Аўгустына, Catholic.by
- ^ Jelski A. Kopatkiewicze // Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 374.
- ^ Самахвалаў І. Капаткевічы // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 96.
- ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 20.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
- ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883.