3 сьнежня
дата
← сьнежань → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 | |||||
2024 год Усе дні |
3 сьне́жня — 338-ы дзень году (337-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 29 дзён.
Падзеі
рэдагаваць- 1557 — у Эдынбургу падпісаная «Кангрэгацыя Бога», дакумэнт, які паклаў пачатак рэфармацыі ў Шатляндыі і стварэньню прасьвітэрыянскай царквы
- 1564 — Іван Жахлівы перасяліўся з Масквы ў Аляксандраўскую слабаду
- 1586 — у Англію з Амэрыкі ўпершыню завезеная бульба
- 1621 — Галілео Галілей вынайшаў тэлескоп
- 1775 — упершыню падняты амэрыканскі сьцяг
- 1800 — францускі генэрал Маро разьбіў аўстрыйцаў у бітве каля Гагэнліндэна (Баварыя)
- 1810 — Англія заваявала ў французаў Маўрыкій
- 1818 — Ілінойс стаў адным з штатаў ЗША
- 1828 — прэзыдэнцкія выбары ў ЗША, на якіх перамогу атрымаў Эндру Джэксан
- 1892 — у Канадзе створаны дэпартамэнт гандлю і камэрцыі
- 1906 — заснаваны італьянскі футбольны клюб «Тарына»
- 1912 — Баўгарыя, Грэцыя, Сэрбія і Чарнагорыя падпісалі перамір’е з Турцыяй, скончылася Першая балканская вайна
- 1918 — Рада і Ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі пакінулі Менск
- заснаваная «Заграбская біржа тавараў і каштоўнасьцяў»
- 1921 — у Менску створаная Беларуская кантора Дзяржбанку РСФСР (з 1991 — Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь)
- 1955 — пры ЮНЭСКО прынятае рашэньне аб заснаваньні Міжнароднай Агенцыі па атамнай энэргетыцы (МАГАТЭ)
- 1965 — у Вялікабрытаніі выходзіць альбом Rubber Soul гурта The Beatles, які, як лічаць, паклаў пачатак карэнным зьменам у музыцы лівэрпульскай чацьвёркі
- 1966 — ля Крамлёўскай сьцяны былі пахаваныя астанкі Невядомага салдата
- 1967 — першая ў сьвеце апэрацыя па перасадцы сэрца чалавеку
- 1971 — пачалася трэцяя вайна паміж Індыяй і Пакістанам
- 1984 — у выніку ўцечкі мэтылізацыянату на заводзе пэстыцыдаў у Бхопале (Індыя) загінулі болей за 3800 чалавек, і сотні тысяч пацярпелі
- 1986 — прэзыдэнт ЗША Рональд Рэйган абнародаваў першы бюджэт, які перавышаў трыльён даляраў
- 1999 — расейскія войскі ўзялі трэці па велічыні горад Чачні Аргун
- 2006 — на прэзыдэнцкіх выбарах у Вэнэсуэле перамог Уга Чавэс
Нараджэньні
рэдагаваць- 1358 — Бэдрэдзін, атаманскі тэоляг і містык
- 1368 — Карл VI Шалёны, кароль Францыі
- 1596 — Мікола Амаці, італьянскі скрыпічны майстра, настаўнік Гварнэры і Страдывары
- 1690 — Эрнст Ёган Бірон, курляндзкі шляхціч, граф, фаварыт імпэратрыцы Аны Іаанаўны
- 1722 — Рыгор Скаварада, расейскі і ўкраінскі філёзаф, паэт, пэдагог
- 1830 — Мікалай Обручаў, расейкі генэрал, стваральнік таварыства «Зямля і воля», начальнік расейскага Галоўнага штабу
- 1857 — Джозэф Конрад, брытанскі пісьменьнік польскага паходжаньня
- 1895 — Ана Фройд, аўстрыйскі псыхааналітык
- 1907 — Рыгор Крушына, беларускі паэт
- 1924 — Джон Бэкус, амэрыканскі навуковец, адзін з стваральнікаў мовы праграмаваньня FORTRAN
- 1930 — Жан-Люк Гадар, францускі кінарэжысэр, актор, сцэнарыст і прадусар
- 1934 — Віктар Гарбатка, савецкі касманаўт
- 1948 — Озі Осбарн, брытанска-амэрыканскі рок-сьпявак
- 1956 — Ірына Шуміліна, беларуская піяністка
- 1960 — Ігар Ларыёнаў, савецкі і расейскі хакеіст
- 1966 — Людміла Канановіч, дзяржаўная дзяячка Беларусі
- 1987 — Юры Лядаў, беларускі біятляніст
Сьмерці
рэдагаваць- 1552 — Францыск Ксаверы, гішпанскі місіянэр у Японіі і Індыі, каталіцкі сьвяты
- 1789 — Клод Жозэф Вэрнэ, францускі пэйзажыст-марыніст
- 1823 — Джавані Батыста Бэльцоні, вядомы італьянскі падарожнік
- 1888 — Карл Цайс, заснавальнік фабрыкі аптычных прыбораў
- 1892 — Афанасі Фет, расейскі паэт
- 1894 — Робэрт Льюіс Стывэнсан, ангельскі пісьменьнік і паэт
- 1919 — П’ер Агюст Рэнуар, францускі мастак
- 1941 — Павал Філонаў, расейскі мастак, тэарэтык мастацтва, паэт
- 1948 — Вера Кляйнміхель, расейская эмігрантка-мэмуарыстка, апошняя ўладальніца пружанскае сядзібы
- 1949 — Павал Бажоў, аўтар уральскіх казак
- 1956 — Аляксандар Радчанка, савецкі дызайнэр, графік, фотамастак, мастак тэатра і кіно
- 1958 — Сяргей Сяргееў-Цэнскі, пісьменьнік, падарожнік
- 1973 — Міхаіл Блейман, кінадраматург, тэарэтык кіно
- 1978 — Іван Кавалерыдзэ, украінскі рэжысэр і сцэнарыст
- 1984 — Павал Кутахаў, галоўны маршал авіяцыі, двойчы Герой Савецкага Саюзу
- 1995 — Аляксандар Кайданоўскі, актор («Крах инженера Гарина», «Свой среди чужих, чужой среди своих», «Сталкер»)
- 2000 — Гвэндалін Брукс, амэрыканская паэтка
- 2001 — Хуан-Хасэ Арэола, мэксыканскі пісьменьнік і актор
- 2003 — Дульсэ Чакон, гішпанская пісьменьніца
- 2004 — Аляксандар Дашкаў, опэрны сьпявак (бас), саліст Рыскага тэатру опэры і балету
- 2022 — Вітаўт Кіпель, беларуска-амэрыканскі грамадзкі дзяяч і публіцыст
Памятныя даты
рэдагаваць- Міжнародны дзень інвалідаў
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць3 сьнежня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў