Рышард Капусьцінскі
Рышард Капусьцінскі (па-польску: Ryszard Kapuściński; 4 сакавіка 1932, Пінск — 23 студзеня 2007, Варшава) — польскі рэпартэр, журналіст, пісьменьнік, паэт, фатограф, «імпэратар рэпартажу».
Рышард Капусьцінскі | |
Ryszard Kapuściński | |
Рышард Капусьцінскі, 17 траўня 1997 | |
Дата нараджэньня | 4 сакавіка 1932 |
---|---|
Месца нараджэньня | Пінск |
Дата сьмерці | 23 студзеня 2007 (74 гады) |
Месца сьмерці | Варшава |
Прычына сьмерці | інфаркт міякарда |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | пісьменьнік |
Навуковая сфэра | прыгожая літаратура[d] |
Сябра ў | Еўрапейская акадэмія навук і мастацтваў[d], польскі ПЭН-клюб[d] і Таварыства польскіх пісьменьнікаў[d] |
Узнагароды | прэмія Самуэля Багуміла Ліндэ[d] (1999) Трапічная прэмія[d] (2001) Найлепшая кніга году паводле часопісу «Lire»[d] (2000) Міжнародная прэмія Віярэджа-Вэрсылія[d] (2000) Сылескі літаратурны ляўр[d] (2006) Ляйпцыская кніжная прэмія за эўрапейскае паразуменьне[d] (1994) ганаровы доктар Гданьскага ўнівэрсытэту[d] ганаровы доктар Ягелонскага ўнівэрсытэту[d] (2004) Q131138036? (1995) |
Подпіс | |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў Пінску ў сям’і польскіх настаўнікаў. Бацька ваяваў у рангу паручніка ў верасьні 1939 году ў Арміі Палесься. Трапіў у савецкі палон. Разам з калегамі здолеў уцячы з-пад Смаленску і вярнуцца дахаты ў Пінск. Ратуючыся ад дэпартацыі ў Казахстан, Капусьцінскія неўзабаве выехалі да сваякоў у Перамышль, а пасьля ў глыб акупаванай немцамі Польшчы. Частку акупацыі перажылі ў Серакове, Кампіноскай пушчы, каля вёскі Пальміры. Пасьля Капусьцінскі часта казаў: «Я заўсёды шукаў мой дом, шукаў Пінск, — у Афрыцы, у Азіі, у Лацінскай Амэрыцы».
Дэбютаваў як паэт у 17 гадоў у тыднёвіку «Dziś i Jutro». У 1950 здаў матуры ў варшаўскай гімназіі імя Станіслава Сташуца. У 1953—1981 гадах сябра Польскай аб’яднанай працоўнай партыі (PZPR). У 1956 скончыў вучыцца на Гістарычным Факультэце Варшаўскага ўнівэрсытэту. Працу пачаў як кур’ер у моладзевым выданьні «Sztandar Młodych». У 1956 атрымаў першую ўзнагароду — Залаты Крыж Заслугі (Złoty Krzyż Zasługi) — за рэпартаж «Гэта таксама праўда пра Новую Гуту» («To też jest prawda o Nowej Hucie»), дзе апісаў цяжкія варункі жыцьця працоўных на будоўлі мэталюргічнага камбінату. У тым самым годе паехаў у сваё першае загранічнае падарожжа — да Індыі. Сышоў з газэты ў 1958 годзе, з-за дасланых матэр’ялаў у крытычны да ўладаў тыднёвік «Po Prostu».
Перайшоў працаваць у часопіс «Polityka». З 1962 працаваў для Польскай прэсавай агенцыі (PAP) як сталы загранічны карэспандэнт у Афрыцы, Лацінскай Амэрыцы і Азыі. Дакумэнтаваў упадак манархіі ў Этыёпіі і Іране. З 1974 у варшаўскім тыднёвіку Kultura. Пераклаў на польскую мову Дзёньнік з Балівіі (Dziennik z Boliwii) Чэ Гевары. Быў добра знаёмы з Сальвадорам Альендэ.
У 1981 годзе Капусьцінскі далучыўся да руху «Салідарнасць» і пазбавіўся працы ў афіцыйнай прэсе, але працягваў пісаць эсэ для замежных СМІ, у тым ліку для амэрыканскіх газэтаў і часопісаў.
У 1987 годзе Royal Court Theatre ў Лёндане паставіў сцэнічную адаптацыю яго кнігі «Імпэратар», якая апісвала ўпадак рэжыму Хайле Селасьсе І у Этыёпіі. У 1989 г. праехаў «праз увесь Савецкі Саюз». Пабываў і ў Якуціі[1]. У 1996 адзначаны ўзнагародаю імя Яна Парандоўскага, у 1999 атрымаў «Ікара». Абраны між Журналісцкім Аб’яднаньнем Журналістам стагодзьдзя ў плэбісцыце штомесячніка Press. Ляўрэат Ўзнагароды імя Дарыюша Фікуса за 2004 год.
Доктар honoris causa Сьлянскага ўнівэрсытэту (17 кастрычніка 1997), Уроцлаўскага ўнівэрсытэту (2001), Ягэлёнскага ўнівэрсытэту (2004) і Гданьскага ўнівэрсытэту (29 студзеня 2004). Агулам атрымаў каля 40 узнагародаў. Быў чальцом Таварыства польскіх пісьменьнікаў.
Двойчы намінаваўся на Нобэлеўскую прэмію. Ягоныя шансы букмекерскай канторай Лэдброкс вызначалі як 5:1. Вышэйшы рэйтынг меў толькі Архан Памук (5:2), які і атрымаў прэмію. «Адзін Капусьцінскі варты тысяч скуголячых і фантазуючых пісакаў», — напісаў Салман Рушдзі.
Памёр 23 студзеня 2007 ад гострага інфаркту міякарду ў кардыяхірургічным адзяленьні шпіталя пры вуліцы Банаха ў Варшаве.
У Пінску на доме, дзе жыў Капусьцінскі, усталявана мэмарыяльная дошка.
Творчасьць
рэдагаваць- 1962 Busz po polsku
- 1963 Czarne gwiazdy
- 1968 Kirgiz schodzi z konia
- 1969 Gdyby cała Afryka
- 1969 Che Guevara — Dziennik z Boliwii (пераклад Капусьцінскага)
- 1970 Dlaczego zginął Karl von Spreti?
- 1975 Chrystus z karabinem na ramieniu
- 1976 Jeszcze dzień życia
- 1978 Wojna futbolowa
- 1978 Cesarz
- 1982 Szachinszach
- 1986 Notes (томік вершаў)
- 1988 Wrzenie świata (збор)
- 1990 Lapidarium
- 1993 Imperium
- 1995 Lapidarium II
- 1997 Lapidarium III
- 1998 Heban
- 2000 Lapidarium IV
- 2000 Z Afryki (фотаальбом)
- 2001 Lapidarium V
- 2003 Autoportret reportera
- 2004 Podróże z Herodotem
- 2006 Prawa natury (томік вершаў)
- 2006 Ten Inny
- 2007 Lapidarium VI
Па сьмерці выдана:
- 2007 Rwący nurt historii. Zapiski o XX i XXI wieku
- 2008 Dałem głos ubogim
На беларускую мову перакладзены:
- Імпэратар (ARCHE Пачатак №5-2006, пер. Алесь Пяткевіч)
- Вяртаньне, зборнік вершаў, 2007
- Імпэрыя (кнігарня НН, 2008, пер. Яўген Салейчук)
- Імпэратар. Падарожжы з Герадотам (Менск, 2009, ISBN 978-985-6901-02-0, пер. Алена Пятровіч)
- Шахіншах («Дзеяслоў», пер. Яўген Салейчук; пачатак, заканчэнне)
- Чорнае дрэва: афрыканская ліхаманка, Вільня: Логвінаў, 2016
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Капустинский Р. Перепрыгивая через лужи. // Эхо столицы. Якутск. 10 июля 2009. С. 27.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПольскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |
Рышард Капусьцінскі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў