Апошнія сьведкі
«Апошнія сьведкі» — мастацка-дакумэнтальная кніга беларускай пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч. Кніга ўпершыню выдадзеная ў 1985 року з падзагалоўкам «Кніга недзіцячых расказаў»[1] (а ў пазьнейшых выданьнях — з падзагалоўкам «Сола для дзіцячага голасу»)[3], складзеная з успамінаў людзей, што перажылі Вялікую Айчынную вайну дзецьмі (у працяг тэмы, распачатай кнігай «У вайны не жаночае аблічча»). Складае другую частку мастацка-дакумэнтальнага цыклю «Галасы Ўтопіі».
Апошнія сьведкі | |
рас. Последние свидетели | |
Жанр: | нявыдумка[d] |
---|---|
Аўтар: | Сьвятлана Алексіевіч |
Мова арыгіналу: | расейская |
Публікацыя: | 1985 |
Выдавецтва: | Молодая гвардія |
Сэрыя: | Галасы Ўтопіі |
Ілюстратар: | Аляксандар Цароў[1] |
Пераклад на беларускую: | 1985[1] |
Носьбіт: | Папера |
Папярэдні твор: | «У вайны не жаночае аблічча» (1985) |
Наступны твор: | «Цынкавыя хлопчыкі» (1991)[2] |
У мастацтве
рэдагаваць30 чэрвеня 2009 г. на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа (Віцебск) адбылася прэм’ера беларускамоўнага спэктакля «Апошнія сьведкі» рэжысэра Ўладзімера Савіцкага (нар. 9 сакавіка 1960; Баранавічы, Берасьцейская вобласьць)[4].
Паводле кнігі быў зьняты дакумэнтальны фільм «Дзеці вайны. Апошнія сьведкі», рэжысэр Аляксей Кітайцаў, сцэнар Людмілы Раманенкі. У фільме бярэ ўдзел Сьвятлана Алексіевіч. Студыя «МБ Групп», Масква, 2009, 45 хв.[5] Фільм атрымаў спэцыяльны прыз Адкрытага конкурсу дакумэнтальнага кіно «Чалавек і вайна» (Екацярынбург, 2011)[6].
Кампазытар Уладзімер Магдаліц напісаў сымфонію-рэквіем «Апошнія сьведкі» — кампазыцыю для чытача, баса, фартэпіяно, аргану, зьмешанага і дзіцячага хораў і сымфанічнага аркестру[7][8].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Алексіевіч, С. Апошнія сьведкі : кніга недзіцячых расказаў / мастак Аляксандар Цароў. — Менск: Юнацтва, 1985. — 188 с. — 12 000 ас.
- ^ Выданьні // Сьвятлана Алексіевіч, 2015 г. Праверана 24 сьнежня 2015 г.
- ^ Алексиевич, Светлана Александровна — Последние свидетели — каталог РГБ
- ^ Яна Ільліна. На коласаўскай сцэне ўпершыню пастаўлены спэктакль па п’есе С.Алексіевіч // Газэта «Народныя навіны Віцебска», 25 чэрвеня 2009 г. Праверана 13 сьнежня 2015 г.
- ^ Дети войны. Последние свидетели. ВГТРК. Праверана 2015-10-20 г.
- ^ Итоги 5 открытого конкурса документального кино «Человек и война». Центр военных и военно-исторических исследований Гуманитарного университета г. Екатеринбурга. Праверана 2015-10-20 г.
- ^ Магдалиц, Владимир Васильевич. «Последние свидетели» (по прочтении Светланы Алексиевич) [Ноты] : симфония-реквием : для чтеца, баса, фортепиано, органа, смешанного и детского хоров и симфонического оркестра : партитура — Краснодар : Эоловы струны, 1999.
- ^ Композитор Владимир Магдалиц: Некоторые из нас не умрут