Семежаў
Се́межаў, Се́межава[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Морачы. Цэнтар сельсавету Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1142 чал. Знаходзіцца за 32 км на поўдзень ад Капылю, за 23 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы; каля аўтамабільнай дарогі Слуцак — Івацэвічы.
Семежаў лац. Siemiežaŭ | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Капыльскі |
Сельсавет: | Семежаўскі |
Вышыня: | 151 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 1142 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1719 |
Паштовы індэкс: | 223932 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°56′0″ пн. ш. 26°59′0″ у. д. / 52.93333° пн. ш. 26.98333° у. д.Каардынаты: 52°56′0″ пн. ш. 26°59′0″ у. д. / 52.93333° пн. ш. 26.98333° у. д. |
± Семежаў | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Семежаў — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны. У 1920 годзе жыхары Слуцкага павету сфармавалі тут Грозаўскі полк войска Беларускай Народнай Рэспублікі, які браў удзел у Слуцкім збройным чыне.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Семежаў упамінаецца ў 2-й палове ХV стагодзьдзя[2] як вёска ў Слуцкім княстве, уладаньне Алелькавічаў. У 1578 годзе ён атрымаў статус мястэчка.
На 1622 год у Семежаве было 195 дымоў. За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у красавіку 1706 году мястэчка значна пацярпела[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Семежаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Слуцкім павеце Менскай губэрні. У 1848—1863 гадох мястэчка знаходзілася ў валоданьні Магільніцкіх[2]. На 1886 год у Семежаве было 269 двароў, дзеялі 2 царквы, капліца і юдэйскі малітоўны дом, працавала школа і 3 крамы. Мястэчка было цэнтрам традыцыйнага народнага мастацкага ткацтва. У 1908 годзе ў Семежаве працавалі кравецкі і гарбарны цэхі. На 1914 год у мястэчку было 518 двароў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Семежаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Семежаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[3]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Семежаў увайшоў у склад Беларускай ССР[4]. У лістападзе 1920 году тут зь беларускай міліцыі Слуцкага павету сфармаваўся Грозаўскі полк[5]. Да здушэньня паўстаньня бальшавікамі ўлада ў мястэчку кантралявалася сіламі БНР. 20 жніўня 1924 году Семежаў стаў цэнтрам сельсавету Чырвонаслабадзкога, з 8 жніўня 1959 году Капыльскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі.
На 2000 год тут было 655 двароў, на 2001 год — 629. У 2000-я гады Семежаў атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Капыльская вуліца
-
Новая вуліца
-
Рынак
-
Слуцкая вуліца
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 996 чал.[2]
- XX стагодзьдзе: 1914 год — 2818 чал.; 1999 год — 1336 чал.; 2000 год — 1367 чал.[2]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 1297 чал.[6]; 2010 год — 1142 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Семежаве працуюць сярэдняя школа, лякарня, дом культуры, пошта.
Забудова
рэдагавацьВуліцы і пляцы
рэдагавацьЗ урбананімічнай спадчыны Семежава да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Гасьцінец, Дуброўная, Загуменная, Зарэчная, Капыльская, Маставая, Набярэжная, Новая, Слуцкая, Цімкавіцкая і Шпіталь. Гістарычны Рынак цяпер ня мае афіцыйнай назвы.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьУ мястэчку штогод праходзіць абрад «Цары Каляды», улучаны ў сьпіс нематэрыяльных культурных каштоўнасьцяў ЮНЭСКО. Апроч таго, у сьпісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны значацца Семежаўскія ручнікі.
Славутасьці
рэдагаваць- Памятны крыж удзельнікам Слуцкага збройнага чыну
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Царква Покрыва Багародзіцы (1720[7], драўляная; разабраная у канцы 1930-х)
Асобы
рэдагаваць- Міхаіл Высоцкі (1928—2013) — навуковец і канструктар машынабудаваньня, грамадзкі дзяяч, акадэмік Акадэміі навук Беларусі. Доктар тэхнічных навук, прафэсар. Герой Беларусі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 203.
- ^ а б в г д Абрамчык Ф. Семежава // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 284.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Грыцкевіч А. Грозаўскі полк // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 155.
- ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 318.
- ^ Jelski A. Siemieżewo // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 546.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889.