Семежаўскі сельсавет
Се́межаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Цэнтар савету — вёска Семежаў.
Семежаўскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Семежаў |
Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагаваць20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Чырвонаслабодзкага раёну Слуцкай акругі. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Бабруйскай акругі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Чырвонаслабодзкім раёне БССР. З 1935 году ў Чырвонаслабодзкім раёне Слуцкай акругі. Пасьля ўвядзеньня абласнога дзяленьня 20 лютага 1938 году ў Чырвонаслабодзкім раёне Менскай вобласьці
Зь 20 верасьня 1944 году ў складзе Бабруйскай вобласьці, з 8 студзеня 1954 году ў Менскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаванага Макранскага сельсавету. 8 жніўня 1959 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Капыльскага раёну.
Населеныя пункты
рэдагаваць- 1 студзеня 1947 — 2
- 1 студзеня 2009 — 5: 2 пасёлкі і 3 вёскі
Насельніцтва
рэдагавацьПа стане на 1 студзеня 2009 году ў сельсавеце налічвалася 812 гаспадарак, 1640 жыхароў (у тым ліку ва ўзросьце: маладзей за працаздольны — 279; працаздольным — 749; старэй за працаздольны — 612).
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 105
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8 С. 175
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 221
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 44