Морач

рака ў Беларусі

Мо́рач, у верхняй плыні Ко́панка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Случы (басэйн Дняпра). Цячэ ў Менскай вобласьці. Даўжыня 106 км[1] (паводле іншых зьвестак, 150 км[2]). Плошча вадазбору 2030 км². Выдатак вады ў вусьці 8,7 м³/с. Агульны спад ракі 74 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.

Рака
Морач
лац. Morač
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Вошкатаў
Вусьце Случ
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня
  • 150 км
Сярэднегадавы сьцёк 8,7 м³/с
Плошча басэйну 2030 км²
Нахіл воднай паверхні 0,5 ‰

Асноўныя прытокі

рэдагаваць

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Пачынаецца каля вёскі Вошкатаў Капыльскага раёну на Капыльскай градзе на вышыні 210 м над узроўнем мора, цячэ ў Слуцкім, Клецкім і Салігорскім раёнах паўднёва-заходняй часткай Цэнтральнабярэзінскай раўніны і паўночнай часткай нізіны Прыпяцкае Палесьсе. Упадае ў Случ за 1 км на паўночны захад ад вёскі Морачы Салігорскага раёну.

Даліна на вялікім працягу невыразная, месцамі трапэцападобная, шырынёй 400—800 м. У месцах, дзе даліна выразная, абалона двухбаковая, чаргуецца па берагах (шырыня 100—200 м). Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае. Шырыня яго да вёскі Морачы Клецкага раёну 2—4 м, ніжэй 20—25 м, каля Чырвонаслабадзкога вадасховішча (плаціна за 50 км ад вусьця ракі) 40—50 м.

Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,4 м, найбольшая 2,9 м (1932 год). Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Веснавы ледаход 5 дзён[2].

  1. ^ Морочь // Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — С. 189.
  2. ^ а б Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. — С. 249—250.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 249—250.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.