Міхаіл Сьцяпанавіч Высоцкі
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Высоцкі.
Міхаі́л Сьцяпа́навіч Высо́цкі (10 лютага 1928, Семежаў, Капыльскі раён — 25 лютага 2013, Менск) — беларускі навуковец і канструктар машынабудаваньня, грамадзкі дзяяч, акадэмік Акадэміі навук Беларусі. Доктар тэхнічных навук, прафэсар. Герой Беларусі (Указ № 135 ад 1 сакавіка 2006).
Міхаіл Сьцяпанавіч Высоцкі | ||||||||||
Асабістыя зьвесткі | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся: |
10 лютага 1928 Семежаў, Капыльскі раён, БССР | |||||||||
Памёр: |
25 лютага 2013 Менск | |||||||||
Сужэнец: | Валянціна Мікалаеўна[1] | |||||||||
Адукацыя: | Усесаюзны завочны машынабудаўнічы інстытут (1955)[2] | |||||||||
Узнагароды: |
| |||||||||
Біяграфія
рэдагавацьЗваньне Героя Беларусі атрымаў за «значныя заслугі перад дзяржаваю і грамадзтвам, асабісты ўнёсак ў станаўленьне і разьвіцьцё нацыянальнага аўтамабіле- і аўтобусабудаўніцтва, беларускай навуковай школы мэханікі і комплекснага праектаваньня мабільных машынаў, правядзеньне значных і прыкладных навуковых дасьледваньняў, падрыхтоўку навуковых кадраў. Ён стварыў 6 пакаленьняў магістральных аўтацягнікоў, апошнія зь якіх адпавядаюць высокім патрабаваньням міжнародных стандартаў Эўра-2 і Эўра-3. Атрымана 145[1] аўтарскіх сьведчаньняў і патэнтаў»[3]. 53 гады быў галоўным кунструктарам прадпрыемства МАЗ. Потым працаваў дырэктарам, намесьнікам дырэктара па навуцы аб’яднанага інстытуту машынабудаваньня НАН Беларусі. Займаў пасаду намесьніка старшыні Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі. Памёр ва ўзросьце 86 гадоў пасьля працяглай хваробы[4].
Памяць
рэдагаваць23 сьнежня 2013 году Менскі гарадзкі Савет дэпутатаў ухваліў Рашэньне № 386, якім прысвоіў імя Міхаіла Высоцкага вуліцы ў мікрараёне Магістар[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Неудержимый Михаил Высоцкий // Рэспубліка, 9 лютага 2008 (рас.)
- ^ Міхаіл Сьцяпанавіч Высоцкі Сайт Акадэміі навук Беларусі
- ^ Званьне «Герой Беларусі» на Афіцыйным інтэрнэт-партале прэзыдэнта Беларусі
- ^ Памёр генеральны канструктар МАЗ, Герой Беларусі Міхаіл Высоцкі
- ^ У Менску зьявілася вуліца Агінскага // Зьвязда : газэта. — 14 студзеня 2014. — № 5 (27615). — С. 2. — ISSN 1990-763x.