Саюз вызваленьня Беларусі
Спра́ва «Саю́зу вызвале́ньня Белару́сі» — палітычна-крымінальная справа, распачатая ДПУ БССР у 1930 годзе супраць дзеячаў беларускай навукі й культуры; частка рэпрэсіяў у БССР 1929—1931 гг.
Гісторыя
рэдагавацьСправа пачалася арыштам (17.2.1930) П. Ільючонка. Агулам па справе СВБ вясной — летам 1930 арыштавалі 108 дзеячаў беларускай навукі й культуры. Першапачаткова ў ДПУ за кіраўніцтва СВБ лічылі В. Ластоўскага, А. Цьвікевіча і А. Смоліча, але іх уплыў у Беларусі быў невялікі. Пазьней за кіраўніцтва СВБ у ДПУ лічыліся А. Адамовіч, А. Баліцкі, П. Ільючонак і Дз. Прышчэпаў, але іх справу разглядалі асобна. Абвінавачаньні ў прыналежнасьці да СВБ выстаўляліся Янку Купалу й Якубу Коласу, У. Ігнатоўскаму, І. Васілевічу й інш.
Справу падсьледных-камуністаў вылучылі ў асобную вытворчасьць. Калегіяй АДПУ усе арыштаваныя, апроч 18, былі асуджаныя на розныя тэрміны зьняволеньня або ссылкі. У. Ігнатоўскі застрэліўся 4 лютага 1931 г. Кіраўнікі СВБ былі асуджаныя на 10 гадоў лягераў кожны (рэабілітаваныя ў чэрвені 1988 г.), справа разглядалася асобна. Большасьць астатніх падазроных як чальцы СВБ — 77 чалавек высланая на 5 гадоў ва ўнутраныя раёны СССР. Усяго па справе былі асуджаныя 86 чалавек. У 1937—1941 гг. справа была перагледжаная, многіх з падазроных як чальцоў СВБ расстралялі, іншыя былі зьняволеныя ў лягеры. У 1937—1939 ліквідаваныя й многія сьледчыя ДПУ, што вялі справу «Саюзу вызваленьня Беларусі». Рэпрэсіі супраць падазроных як чальцоў СВБ, што засталіся ў жывых на той час, адбыліся ў 1949—1952.
Справа «Саюзу вызваленьня Беларусі» азначыла сабой першыя практычныя наступствы зьмяненьня балянсу сілаў у ВКП(б) і выніковага павароту палітычнага курсу ў СССР і БССР, якія адбыліся ў канцы 1920-х гг. і былі скіраваныя, у тым ліку, на згортваньне тагачаснай нацыянальнай палітыкі («каранізацыя»). Вастрыня крытыкі нацыянал-дэмакратызму вырасла яшчэ ў 1927 г; Камуністычная партыя Беларусі ў 1929 г. сваёй устаноўкай прызнала нацыянал-дэмакратызм «галоўнай небясьпекай на дадзеным этапе разьвіцьця», а ў траўні 1930 г. рэзалюцыяй свайго XIII зьезду назвала яго «галоўнай небясьпекай для нацыянальнай палітыкі».[1]
Ацэнкі
рэдагавацьДасюль дакладна невядома, ці праўда існаваў «Саюз вызваленьня Беларусі». У позьняй савецкай гістарыяграфіі дасьледчыкі лічылі СВБ выдумкай ДПУ, а асуджаных па гэтай справе — ахвярамі[2]. Прыкладна такога ж меркаваньня трымаліся й беларускія эмігранцкія гісторыкі, праўда зь іншых матываў, бо асуджаныя па справе СВБ у асноўным былі іх палітычнымі праціўнікамі.
Таксама існуе меркаваньне, што СВБ існаваў і яго кіруючы цэнтар быў не ў інтэлігенцкім асяродку, а ў нацыянальных колах ураду БССР, што за савецкім часам зацямнялася па зразумелых прычынах[3].
Яшчэ ў 1957 г. спэцслужбы выказвалі такую вэрсію: «У 1926 годзе на тэрыторыі БССР нацыяналісты стварылі антысавецкую паўстанцкую арганізацыю з цэнтрам у Менску, … якая атрымала назву „Саюз вызваленьня Беларусі“ (СВБ). Яна мела філіялы ў Віцебску, Полацку і іншых гарадах Беларускай ССР. Для пашырэньня антысавецкай дзейнасьці „Саюза вызваленьня Беларусі“ спэцыяльная група на чале з актыўным нацыяналістам Улашчыкам вэрбавала ў падпольле моладзь. Агентурнай распрацоўкай і сьледзтвам па справе „Саюза вызваленьня Беларусі“ выяўлена, што праграма гэтага варожага падпольля была накіраваная на ліквідацыю заваяваньняў Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі й аднаўленьня ў рэспубліцы ўлады памешчыкаў і капіталістаў.»[4].
У 1988 г. КДБ БССР у адказ на зварот Інстытуту гісторыі партыі пры ЦК КПБ адказаў, што «…руплівым вывучэньнем архіўных матэрыялаў ня выяўлена якіх-колечы дакумэнтальных матэрыялаў аб верагоднасьці існаваньня „Саюзу вызваленьня Беларусі“».[1]
Пералік падазроных ва ўдзеле ў Саюзе вызваленьня Беларусі[a]
рэдагаваць- Адамовіч Антон
- Адамовіч Аляксандар
- Адзінец Аркадзь
- Адзярыха Цімафей
- Адзярыха Міхась
- Азбукін Мікалай
- Аніхоўскі Аляксандар
- Апацёнак Фёдар (Тодар)
- Бабарэка Адам
- Багдановіч Генадзь
- Байкоў Мікола
- Баліцкі Антон
- Бандарчык Хведар
- Білюдзюкевіч Лявон
- Біндзюк Павал
- Бузук Пётар
- Бурдзейка Андрэй
- Бялькевіч Янка
- Бядрыцкі Яўген
- Вальковіч Аляксандар
- Васілевіч Язэп
- Волы Валерыян
- Галавінскі Аляксандар
- Гацько Рыгор
- Гарэцкі Максім
- Гарэцкі Гаўрыла
- Грамыка Міхайла
- Гурло Алесь
- Гурскі Міхась
- Гуткоўскі Мікалай
- Дашкевіч Леў
- Дарашэвіч А.
- Дубінскі Сяргей
- Дубоўка Уладзімер
- Дудар Алесь
- Дынько Д.
- Дыла Язэп
- Жаўрыд Павал
- Ждановіч Фларыян
- Жылка Уладзімер
- Забэла Фёдар (Тодар)
- Заяц Лявон (Леанард)
- Зянюк Пётар
- Ігнатоўскі Ўсевалад
- Ільючонак Пётар
- Імшэнік Хведар
- Каравайчык Павал
- Касьпяровіч Мікалай
- Кацярыніч П.
- Кіпель Яўхім
- Кісьлякоў Іван
- Колас Якуб[5]
- Красінскі Мікалай
- Краскоўскі Іван
- Купала Янка
- Купцэвіч Фэлікс
- Курыловіч Л.
- Ластоўскі Вацлаў
- Лёсік Язэп
- Лістапад Юры (Рыгор)
- Ляжневіч Алесь
- Мамчыц Мікалай
- Міцкевіч Адам Юр’евіч
- Мурашка У.
- Мядзёлка Паўліна
- Мялешка Міхаіл
- Мялешка Сяргей
- Некрашэвіч Сьцяпан
- Пашковіч Іван
- Пракулевіч Уладзімер
- Прышчэпаў Зьміцер
- Пушча Язэп (І. П. Плашчынскі)
- Пяцэвіч Р.
- Родзевіч Часлаў
- Сак Аляксандар
- Сасіновіч Іван
- Серада Янка
- Скандракоў Сяргей
- Смоліч Аркадзь
- Сушынскі Язэп
- Трамповіч Павал
- Трасько Язэп
- Трафімаў Я.
- Улашчык Мікалай
- Хурсік Сымон
- Цьвікевіч Аляксандар
- Цьвікевіч Іван
- Чаржынскі Ўладзіслаў
- Чарнушэвіч Нічыпар
- Шашалевіч Васіль
- Шлюбскі Аляксандар
- Шукайла Паўлюк
- Шчакаціхін Мікола
- Эпімах-Шыпіла Браніслаў
- Юрашкевіч І.
- Яншын Мікалай
- Ярашчук Еўдакім
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Пералік ня поўны, ўключае толькі 97 падазроных
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Чыгрынаў. Гісторыя Беларусі…, С.482.
- ^ Сачанка, Б. Баліць, крывавіць…
- ^ Аркуш А. Рызыкоўная…
- ^ Белорусские буржуазные националисты: Учебный материал. / сост. Бойченко В. М. и Ерёмин П. П. — М.: «Редакционно-издательский отдел Высшей школы КГБ при Совете Министров СССР», 1957. — С. 14.
- ^ Иоффе Э. Раздел III. Григорий Рапопорт…
Літаратура
рэдагаваць- Аркуш А. Рызыкоўная барацьба намэнклятуры // Наша Ніва, № 7;
- Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20-50-х гадоў на Беларусі. — Мн., 1994;
- Васілеўская, Н. У. Абвінавачваецца ў нацыянал-дэмакратызме: (Пра наркома асветы Беларусі А. В. Баліцкага) / Пад рэд. Палуяна У. А.; АН Беларусі. Ін-т гісторыі. — Мінск: Навука і тэхніка, 1995;
- Иоффе Э. Раздел III. Григорий Рапопорт: «Изобретатель „СВБ“» / И палачи и жертвы. (Руководители карательных органов СССР и Беларуси) // Репрессивная политика советской власти в Беларуси. Вып. I. — Минск, 2007.
- Сачанка, Б. Баліць, крывавіць / З пісьменніцкіх дзённікаў // Віртуальны музей Барыса Сачанкі — Эл.рэсурс sachenko.iatp.by
- Сідарэвіч А. Трыюмвіры, або Помнік камісарам // Наша Ніва, № 13.