Алесь Ляжневіч

беларускі літаратар

Але́сь Ляжне́віч (Аляксандр Францавіч Ляжневіч; псэўданімы: Алесь Бяздольны; Язэп Церабеж; ініцыялы: А. Ф.; 1890, в. Сенцяняты, Сьвянцянскі павет, Віленская губэрня, цяпер Смаргонскі раён Гарадзенская вобласьць — 1937) — беларускі драматург і тэатральны дзеяч.

Алесь Ляжневіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 30 лістапада 1890(1890-11-30)
Памёр 1937
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург, сцэнарыст, тэатральны дзяяч
Мова беларуская мова і расейская мова

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1914 годзе быў мабілізаваны ў царскую армію; ваяваў на Румынскім фронце. У 1917—20 гадах у Адэсе ў Чырвонай Арміі, працаваў у абласным тэатры, быў акторам бежанскай суполкі «Беларускі гай». Вучыўся ў прыватнай тэатральнай школе. З 1920 у Менску, актор БДТ-1, у 1921 — яго дырэктар. У 1922—26 гадах у Маскве, дырэктар беларускай студыі Дзяржаўнага інстытуту тэатральнага мастацтва, потым працаваў інспэктарам Наркамасьветы БССР па справах мастацтва.

Публікаваўся з 1924. Разам зь Я. Купалам і Ц. Гартным уклаў анталёгію «Беларускі дэкляматар Чырвоны Дудар» (1924).

У 1924 годзе падчас партыйнай чысткі быў выключаны з партыі з прычыны «адарванасьці ад мас і палітычнай непісьменнасьці». З кастрычніку 1927 году кансультант, асыстэнт рэжысэра на кінафабрыцы «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе. Арыштаваны АДПУ СССР 20.7.1930 у Ленінградзе па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». 10 красавіка 1931 пастановай Калегіі АДПУ СССР сасланы на 5 гадоў у Пашахоньне-Валадарск (Яраслаўская вобласьць). Арыштаваны паўторна ў 1937 годзе. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.

  • Новыя ўсходы: П’еса ў 6-ці актах. Мн., 1927;
  • Таміла: Меладрама ў 5-ці дзеях. Мн., 1927;
  • З дымам-пажарам: Рэвалюцыйная п’еса ў 3-х дзеях. Мн., 1928;
  • Сялянскі тэатар: Дарады ў пытаньнях тэатральнай тэхнікі і мэтоды пастаноўкі п’ес сялянскімі і гарадзкімі клюбнымі драмгурткамі. Мн., 1928.

Літаратура

рэдагаваць