Міхаіл Якаўлевіч (Якубавіч) Адзярыха (14 ліпеня 1904, в. Белічы, Слуцкі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя — 5 студзеня 1938, Віцебск, БССР, СССР) — краязнавец, пэдагог і палітычны дзяяч.

Міхась Адзярыха
Дата нараджэньня 14 ліпеня 1904(1904-07-14)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 5 студзеня 1938(1938-01-05) (33 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак навуковец

Біяграфія

рэдагаваць

Паходзіў зь сялянскай сям’і. З 1922 году вучыўся ў БДУ, закончыў пэдагагічны факультэт, працаваў настаўнікам у школах Менску.

Удзельнічаў у краязнаўчым руху. Дасьледаваў руіны замка ў Койданаве (экскурсія ў Койданава была наладжана 9 жніўня 1925 году чальцамі краязнаўчага гуртка БДУ). Падчас арышту сакратар часопісу «Асьвета».

Першы раз арыштаваны ДПУ БССР 6 сакавіка 1927 г. у Менску па адрасе: вул. Сьвярдлова, д. 77, кв. 1, разам з братам Цімохам і сястрой Ганнай. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 23 верасьня 1927 г. як «чалец антысавецкага гуртка» па арт. 72, 76 КК БССР да 3 гадоў высылкі. Пастановай Асобай нарады сасланы ў Вятку (РСФСР). З 1930 г. жыў на вольным пасяленьні ў г. Верхнедняпроўску Днепрапятроўскай вобласьці УССР. Другі раз арыштаваны 24 сакавіка 1932 г. ДПУ Украіны і этапаваны ў Менск. Пастановай калегіі АДПУ СССР 10 красавіка 1931 г. асуджаны на 5 гадоў працоўна-папраўчых лягераў. Пасьля адбыцьця тэрміну пакараньня жыў у Віцебску, працаваў выкладчыкам у школе для дарослых пры фабрыцы імя Кагановіча. Трэці раз арыштаваны 18 лістапада 1937 г. Віцебскім гарадзкім аддзелам НКУС БССР. 14 сьнежня 1937 г. асуджаны Асобай нарадай пры НКУС СССР па арт. 64, 68, 70, 72, 76 як «чалец ПАВ» да ВМП. Расстраляны ў віцебскай турме НКУС.

Рэабілітаваны па 2-м прыгаворы 15 лістапада 1957 г., па 1-м рэабілітаваны трыбуналам БВА 3 сьнежня 1957 г., па 3-м пракуратурай Беларусі 22 траўня 1992 г. Справы Міхася Адзярыхі № 33688-с (з фатаздымкам) і № 6942-п захоўваюцца ў архіве КДБ Беларусі і ў архіве УКДБ Віцебскай вобласьці.

  • Апісаньне Койданаўскага замку. // Наш край. Менск. № 1-3. 1926.

Літаратура

рэдагаваць
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах. Т. 1. Мінск. 2003.
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах. Т. 3. Кн. 2. Мінск. 2003.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.