Аляксандар Сак
Аляксандр Мікалаевіч Сак (14 жніўня 1890, в. Сёгда, Наваградзкі павет — 26 жніўня 1937(?), НКУС, Менск) — беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, паэт, каталіцкі сьвятар. Першы муж пісьменьніцы Ядвігі Бяганскай.
Аляксандар Сак | |
Дата нараджэньня | 14 жніўня 1890 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | мерк. 26 жніўня 1937 (47 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | паэт |
Месца працы | |
Сябра ў | Саюз ксяндзоў-беларусаў[d] |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сям’і селяніна-каваля. Напачатку вучыўся народнай, а потым у гарадзкой вучэльні ў Наваградку, пасьля паступіў у Пінскую рэальную вучэльню, у якой правучыўся 3,5 гады. У 1907 быў арыштаваны і выключаны за падазрэньне ў рэвалюцыйнай дзейнасьці. Праз 2 гады быў выпушчаны на волю з-за не адсутнасьці доказаў у сьледства.
З 1911 году вучыўся ў Пецярбургу ў Інстытуце лясной гаспадаркі. У 1913 году, пасьля трэцяга курсу, спыніў вучобу і паступіў у рымска-каталіцкую духоўную сэмінарыю ў Пецярбургу, якую скончыў у 1917[1].
Пасьвячоны на сьвятара ў 1917 годзе. Пастырскую дзейнасьць распачаў у Магілёўскай губэрні (мясцовасьці Фашчаўка, каля в. Мікулін, у Аршанскім павеце).
Удзельнік зьезду беларускіх каталіцкіх сьвятароў у Менску (24—25.5.1917), сябар саюзу ксяндзоў-беларусаў.
З 19.12.1918 жыў у мястэчку Сянно. У 1919—1921 пробашч у Сьвяцілавіцкім касьцёле і адміністратар у Шклове. Духоўныя ўлады Магілёўскай архідыяцэзіі ў 1922 і 1924 мелі намер накіраваць Сака для службы ў Петраград, але ён папрасіў пакінуць яго ў Беларусі. Служыў сьвятаром на Меншчыне і Мазыршчыне, у Койданаве і Хойніках.
Прыхільнік беларусізацыі рэлігійнага жыцьця беларусаў — каталікоў, шырока выкарыстоўваў беларускую мову ў душпастырскай дзейнасьці.
З вясны 1924 жыў у Менску, дзе часта гасьцяваў у Янкі Купалы. Да гэтага пэрыяду адносяцца многія лірычныя вершы, паэмы і вершаваныя драматургічныя творы.
Прасьледаваўся савецкімі ўладамі. 17.12.1929 змушаны быў публічна адмовіцца ад сьвятарскага сану.
Працаваў стыль-рэдактарам у Беларускім дзяржаўным выдавецтве, стыльрэдактарам газэты «Зьвязда»
24 ліпеня 1930 году арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызваленьня Беларусі». Асуджаны 10 красавіка 1931 году калегіяй АДПУ за антысавецкую агітацыю, шкодніцтва паводле арт. 58-4,7,10,11 КК на 5 гадоў папраўчых прац.
Да 1934 адбываў тэрмін на будаўніцтве Беламор-Балтыйскага каналу. 2 жніўня 1937 году асуджаны НКВД СССР на 10 гадоў (Арх. справа N730878 КГБ СССР. КГБ РБ 20951-с). Па адной інфармацыі – расстраляны, паводле вэрсіі родных - загінуў на Беламорска-Балтыйскім канале.
Рэабілітаваны 19 верасень 1960 году[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Показания арестованного Сака Александра Николаевича от 29 октября 1930 г. // Лебедев А., Пичуков В., Лясковски Сл. (кс.) Костел и власть на Гомельщине (20-30-е годы XX в.). — Варшава-Люблин-Гомель: Instityt Pamieci Narodowei; Instityt Europy Srodkowo-Wschodniej, 2009. — С. 297—299.
- ^ Сак Аляксандр Мікалаевіч, Адкрыты сьпіс
Літаратура
рэдагаваць- Сак Аляксандр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2002 Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 83.
- Лебедев А., Пичуков В., Лясковски Сл.(кс.) Костел и власть на Гомельщине(20-30-е годы XX в.). — Варшава-Люблин-Гомель: Instityt Pamieci Narodowei; Instityt Europy Srodkowo-Wschodniej, 2009. — 470 с ISBN 978-83-7629-042-3.
- Dzwonkowski R. Losy duchowieństwa katolickiego w ZSSR, 1917—1937: Martyrologium. — Lublin, 1998.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- САК Аляксандр Мікалаевіч // Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991. Том II.