Андрэй Бурдзейка
Андрэ́й Віке́нцьевіч Бурдзе́йка (20 чэрвеня [ст. ст. 8 чэрвеня] 1899, Менск — 1941 ?) — беларускі гісторык, дасьледчык гісторыі беларускага права.
Андрэй Бурдзейка | |
Дата нараджэньня | 8 (20) чэрвеня 1899 |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск |
Дата сьмерці | 1941 |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Занятак | гісторык |
Навуковая сфэра | гісторык |
Месца працы | Беларускі дзяржаўны музэй |
Навуковы кіраўнік | Уладзімер Пічэта |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў Менску 8 чэрвеня [ст. ст. 20] 1899 году. У 1925 годзе скончыў БДУ. Ягоным навуковым кіраўніком быў рэктар БДУ Уладзімер Пічэта. Працаваў навуковым супрацоўнікам у Беларускім дзяржаўным музэі. Вывучаў Статуты ВКЛ. Даказаў існаваньне прыгоньніцтва ў ВКЛ. Упершыню ў беларускай гістарыяграфіі адзначыў ролю Наваградка як сталіцы ВКЛ у ХІІІ ст.
Арыштаваны АДПУ БССР 19 ліпеня 1930 году па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі». 10 красавіка 1931 году асуджаны на 5 гадоў ссылкі, якую адбываў у Елабузе (Татарстан). Рэабілітаваны ў 1957 годзе.
Творы
рэдагаваць- Нарыс сацыяльна-эканамічнага жыцьця места Навагрудку ў XVI ст. // Гістарычна-археалягічны зборнік. 1927, № 1
У нас час перавыдадзена ў часопісе ARCHE. - 2009. -№7. - с. 648—666
- Землеўласьнік і земляроб па Літоўскаму статуту 1566 г. // Працы БДУ. 1927, № 14—15; 1928, № 20.
У нас час перавыдадзена ў часопісе ARCHE. - 2009. -№7. - с. 921—956
Літаратура
рэдагаваць- Пичета В. Изучение Литовских статутов в новейшей историко-юридической литературе (1918—1940 гг.) // Пичета В. Белоруссия и Литва в XV—XVI в. М., 1961;
- Энцыклапедыя гісторыі беларусі Беларусі, т. 2.